Бікла́га, бакла́габандарны і ганчарны (керамічны)[1] выраб, пляскатая пасудзіна з двум донцамі ёмістасцю 5—10 літраў у славянскіх народаў.

Біклага рабілася з дубовых клёпак даўжынёй у 1,5—2 разы меншай за дыяметр донцаў. У адной з клёпак рабілася адтуліна, якая затыкалася коркам (шпунтам). Пераносілася на рэмені, замацаваным у спецыяльных гнёздах(вушках).

Ганчарныя біклагі найчасцей мелі форму дыска на кароткіх ножках і невялікімі ручкамі. У патаўшчэннях па баках біклагі рабіліся адтуліны для падчэпкі на рамяні. Ганчарныя біклагі рабіліся ёмістасцю да 1 л. Звонку звычайна пакрываліся палівай[1].

Сучасныя біклагі таксама вырабляюцца з металу, шкла, пластмас.

У біклагах пераносілі ваду, квас і іншыя напоі і вадкасці.

Зноскі

  1. а б Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 108. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць