Адкрыць галоўнае меню

Віктар Сцяфанавіч Цітоў (нар. 15 лістапада 1938, в. Дрожджаніцы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобл.) — беларускі этнограф, гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1991), прафесар (1995).

Віктар Сцяфанавіч Цітоў
Дата нараджэння 15 лістапада 1938(1938-11-15) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфічныя звесткіПравіць

Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянавання Беларусі. Даследуе тыпалогію культурных ландшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторый, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш. Адзін з аўтараў прац «Праблемы рассялення ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1—6, 2001—2014), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002). Навуковы рэдактар і сааўтар энцыклапедычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-метадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музеяў-скансенаў (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складанні «Нацыянальнага атласа Беларусі» (2002).

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Народные деревообрабатывающие промыслы Белоруссии (1917—1941 гг.). Мн., 1976.
  • Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983.
  • Народная спадчына: Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці. Мн., 1994.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Традыцыйна-бытавая культура. 2-е выд. Мн., 2001.
  • Этнаграфічная спадчына: Беларусь: Краіна і людзі. 2-е выд. Мн., 2001.
  • Этнаграфія і літаратура (Разам з Цітовай Л. К.). Мн., 2004.
  • Гісторыя айчыннай культуры: У 2 ч. Мн., 2009

Зноскі

ЛітаратураПравіць