Бандарныя вырабы
Банда́рныя вы́рабы — драўляныя ёмістасці і посуд, вырабленыя з драўляных клёпак для вадкіх і сыпучых рэчываў, бытавых патрэб.
Па форме клёпак, якія могуць быць падоўжанымі трапецападобнымі і акруглымі выпуклымі, магчыма падзяліць на
- кадзепадобныя (канічнай формы),
- бачарныя (пукатыя).
Паводле прызначэння:
- ёмістасці для вады і вадкасцей — транспартная бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка;
- ёмістасці для сельскагаспадарчых прадуктаў — кадзь, бочка, бачурка, кубелец;
- ёмістасці для бытавых патрэб — кубел, жлукта, цэбар, дзяжа, бойка, бельчык, ражка і інш.;
- меры ёмістасці — карэц, гарнец, асьміна.
Некаторыя бандарныя вырабы аздабляліся разьбой, размалёўкай, выпальваннем.
У сучаснасці месца большасці драўляных бандарных вырабаў занялі ёмістасці з металу, пластмас, шкла, фарфору і інш.
Літаратура
правіць- Цітоў В. С. Бандарныя вырабы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 276. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Калядзінскі Л. У. Бандарныя вырабы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. А — К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1. — С. 85. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Цітоў В. С. Бандарныя вырабы // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 48. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.