Бітва пад Берасцечкам
Бітва пад Берасцечкам (18—30 чэрвеня 1651) — самы маштабны бой у часе Хмяльніччыны, які адбыўся каля мястэчка Берасцечка паміж Войскам Запарожскім пад камандаваннем Багдана Хмяльніцкага і саюзным яму войскам крымскага хана Іслама III Гірэя з аднаго боку і арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем караля Яна II Казіміра з другога.
Бітва пад Берасцечкам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Паўстанне Хмяльніцкага | |||
| |||
Дата | 18-30 чэрвеня 1651 | ||
Месца | Берасцечка, Валынскае ваяводства, Рэч Паспалітая | ||
Вынік | Перамога каралеўскіх войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва скончылася перамогай войска Рэчы Паспалітай пасля таго, як крымскае войска збегла з поля бою, захапіўшы з сабой Багдана Хмяльніцкага. Вынікам бітвы стала падпісанне Белацаркоўскага перамір’я.
Напярэдадні бітвы
правіцьУ 1651 г. Рэч Паспалітая пасля Збораўскага міру аднавіла ваенныя дзеянні супраць арміі Хмяльніцкага. Польска-літоўская армія складалася па розных ацэнках ад 57 да 160 тыс. (па іншых крыніцах — 220—240 тыс.) воінаў (па польскіх дадзеных — 63 тыс., з іх 27 тыс. кароннага войскі і 30 тыс. паспалітага рушання, але ў дадзеным падліку відавочна апушчаны каля 12 тыс. нямецкай наёмнай пяхоты, найміты з Малдавіі і Валахіі; колькасць шляхты відавочна пераменшана). Казацка-крымскае войска было больш — 100 тыс. казакоў і 25 тыс. крымскіх татараў (паводле польскіх звестак — да 110 тыс. чал.).
З-за пазіцыі хана Іслама Гірэя Багдан Хмяльніцкі быў вымушаны адмовіцца ад актыўных наступальных дзеянняў (больш за месяц 100-тысячнае казацка-крымскае войска манеўравала ў раёне Цярнопаля), што дазволіла каралю Яну Казіміру правесці войска да Берасцечка і да 25 чэрвеня пераправіць яго праз раку Стыр. Толькі дачакаўшыся ў сярэдзіне чэрвеня прыбыцця хана, гетман выступіў у паход. Не ведаючы пра гэта, 27 чэрвеня палякі адправіліся ў горад Дубна, і калі іх авангард ужо прайшоў 7-8 км, стала вядома пра набліжэнне казацка-крымскага войска. Тады было вырашана вярнуцца ў лагер пад Берасцечкам. Раніцай наступнага дня пачаліся сутычкі з татарамі.
Храналогія бітвы
правіць- 17 (27) чэрвеня — 18 (28) чэрвеня татары падпальваюць суседняе сяло і спрабуюць «разгайдаць» праціўніка. Яны атакуюць, потым адступаюць, зноў атакуюць. Канецпольскі з Любамірскім самі атакуюць татарскую конніцу.
- 18 (28) чэрвеня пачаліся невялікія сутычкі на полі паміж кароннымі і казацкімі войскамі.
- 19 (29) чэрвеня Іслам Гірэй займае асноўныя вышыні перад Берасцечкам, і бітва аднаўляецца. Каронныя войскі значнымі сіламі выступілі на казацкі лагер, але Хмяльніцкі ўдарыў на іх збоку і адрэзаў кароннае войска ад яго ўласнага лагера, казакі здабылі 28 харугваў (сцягоў), у іх ліку і гетмана Патоцкага.
- 20 (30) чэрвеня раніцай кароль, які маліўся ўсю ноч, выбудаваў сваё войска ў такім парадку: правае крыло — гетман Патоцкі, левае — гетман Каліноўскі. У цэнтры, дзе пераважна будуецца польская і нямецкая пяхота — сам кароль. Масты праз Стыр разбіраюцца.
- Атрымаўшы дазвол караля, Вішнявецкі, у войску якога былі і рэестравыя казакі (шэсць харугваў), атакуе казацкі лагер. Хмяльніцкі контратакуе, але яго спыняе нямецкая пяхота. Казакі адыходзяць у лагер, і тады каралеўскія войскі пачынаюць абстрэл татараў, якія размешчаны на ўзгорку. Іслам Гірэй нечакана для ўсіх пакідае поле бою, агаліўшы левы фланг казацкага войскі. Хмяльніцкі з пісарам Выгоўскім едуць да хана і даганяюць яго каля мястэчка Ямпаль. Хан затрымлівае і забірае Хмяльніцкага з сабой. Прычына сыходу татараў невядомая да гэтага часу, у ліку магчымых прычын называюць і здрада татараў, і іх таемны дагавор з каралём Янам ІІ Казімірам, і проста страх перад бітвай. Казакі, застаўшыся без гетмана, выкарыстоўваюць звыклую тактыку — перасоўваюць ноччу лагер бліжэй да балота, агароджваюць яго вазамі, насыпают земляны вал і спрабуюць контратакаваць.
- 21 чэрвеня (1 ліпеня) абедзве арміі адпачываюць. Ваенныя дзеянні абмежаваныя толькі перастрэлкамі, кароль пасылае за гарматамі ў Броды, а казакі павялічваюць вышыню вала.
- 22 чэрвеня (2 ліпеня) каралеўскія войскі працягваюць абстрэл. Казакі адказваюць артылерыйскім агнём і праводзяць вылазку.
- 23 чэрвеня (3 ліпеня) дзве тысячы казакоў выходзяць з лагера і зганяюць каралеўскія войскі з пагоркаў, але ноччу Канецпольскаму атрымоўваецца выбіць іх з вышынь і адціснуць да лагера.
- 24 чэрвеня (4 ліпеня) — 25 чэрвеня (5 ліпеня) працягваецца абстрэл умацаванага лагера.
- 26 чэрвеня (6 ліпеня) казакі адпраўляюць да караля паслоў — палкоўнікаў міргарадскага Гладкага, чыгірынскага Крысу і пісара вайсковага Пераяслаўца.
- 27 чэрвеня (7 ліпеня) кароль, пакінуўшы закладнікам палкоўніка Крысу (многія сцвярджаюць, што Крыса добраахвотна застаўся), пасылае ў абложаны лагер ліст, дзе прапануе казакам папрасіць прабачэння, выдаць 17 казацкіх палкоўнікаў, булаву Хмяльніцкага, гарматы і здаць зброю.
- 28 чэрвеня (8 ліпеня) замест крапівенскага палкоўніка Джэджалія казакі выбіраюць новага гетмана — Мацвея Гладкага. Яны адмаўляюцца ад каралеўскіх умоў і патрабуюць захавання Збораўскай дамовы. Кароль загадвае перапыніць перамовы і рыхтавацца да штурму, узмацняе артылерыйскі абстрэл.
- 29 чэрвеня (9 ліпеня) казакі даведаюцца, што каронны гетман Ланцкаронскі пераправіўся праз балоты. Гэта пагражала поўным атачэннем лагера, паколькі да гэтага ў казакоў было некалькі гацей праз балота, якія звязвалі іх з незанятай праціўнікам тэрыторыяй. Праз іх яны папаўнялі запасы і корм коням. Старшыны зноў адпраўляюць да Яна Казіміра новае пасольства, але гетман Патоцкі раздзірае патрабаванні казакоў на вачах у караля. Палкоўнік Крыса прапануе затапіць казацкі лагер, уладкаваўшы земляную плаціну.
- 30 чэрвеня (10 ліпеня) вінніцкі палкоўнік Іван Багун, абраны новым гетманам, прымае рашэнне адагнаць гетмана Ланцкаронскага з правага берага ракі. Ноччу дзве тысячы запарожцаў выходзяць з лагера. Польскія крыніцы сцвярджаюць: у казацкім лагеры пачынаецца паніка. Канецпольскі, бачачы гэта, пачынае атаку. З польскіх крыніц вынікае, што пры пераправе пачынаецца хаос, масты не вытрымліваюць і сотні казакоў гінуць у водах, частка робіць спробу прарвацца.
Наступствы бітвы
правіцьКаронныя войскі не адважыліся працягваць вайну і пачалі перамовы. У выніку Хмяльніцкі быў вымушаны прыняць мірны дагавор, падпісаны пад Белай Цэрквай 18 (28) верасня 1651 г. Згодна з ім колькасць рэестравага войска памяншалася да 20 тыс., казацкую тэрыторыю абмежавалі да Кіеўскага ваяводства, шляхце вернутыя яе землі. Аднак Бітва пад Берасцечкам не стала завяршэннем вайны. Белацаркоўскі мір не вытрымаў і года, а 22-23 мая 1652 г. адбылася бітва пад Батагом.
Загадкі бітвы
правіцьДа сённяшняга дня многія нюансы бітвы застаюцца невядомымі і незразумелымі. Напрыклад, не да канца вядомая прычына уцёкаў хана Іслам Гірэя. У працах сучасных гісторыкаў разглядаецца і версія аб паніцы татараў. Яны лічаць, што бітва прыходзілася на мусульманскае свята Курбан-Байрам, у які ваяваць нельга.
Першы дзень бітвы прайшоў няўдала і татары пачалі адмаўляцца ваяваць. Хмяльніцкі ўгаварыў хана пачаць бітву на другі дзень, які быў удалым, але ў баі загінула шмат простых татараў і іх кіраўнікоў (у тым ліку блізкі сябар Хмяльніцкага Тугай-бей), і радавыя татарскія воіны палічылі, што іх за правіну карае сам Алах. На трэці дзень пачаўся абстрэл татараў з гармат і ядром забіла каня пад Іслам-Гірэем (сам ён ацалеў цудам), пасля чаго ён сеў на іншага каня і яго войска кінулася бегчы.
Іншай версіяй з’яўляюцца чуткі, якія пачалі з’яўляцца ў лагеры татараў, што Хмяльніцкі разам з палякамі рыхтуе пастку для іх. Дадзеныя чуткі прывялі ў паніку хана Іслама Гірэя і ён адвёў войска. Пра верагоднасць гэтай версіі сведчыць той факт, што татары ў уцёках кідалі сваіх забітых і параненых, чаго раней яны ніколі не рабілі.
У культуры
правіцьГенрык Сянкевіч апісвае бітву ў эпілогу рамана «Агнём і мячом». Згодна з яго пазіцыі, казачае войска было ахоплена панікай і знайшло сваю гібель у дрыгве, выратаваўся толькі Іван Багун з купкай людзей.