Баляслаў Рычардавіч Брэжга
Баляслаў Рычардавіч Брэ́жга (лат.: Boļeslavs Brežgo; 31 сакавіка (12 красавіка) 1887 — 30 верасня 1957) — гісторык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг. Доктар гісторыі (1933). Прафесар і прарэктар Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918—1925). Прафесар Латвійскага ўніверсітэта.
Баляслаў Рычардавіч Брэжга | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка (12 красавіка) 1887[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1957[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні ў сям’і сталяра. У 1904 годзе скончыў Рэжыцкае гарадское трохкласнае вучылішча. У 1908 годзе паступіў на вайсковую службу, якую адбываў у Віцебску. У 1910 годзе скончыў экстэрнам Віцебскую Аляксандраўскую гімназію. У 1911 годзе паступіў на Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Удзельнік Першай сусветнай вайны, у 1914 годзе паранены, у 1917 годзе — паручнік. 27 лістапада 1917 года як вольны слухач скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута па археалагічным і археаграфічным аддзяленнях. 2 снежня 1917 года абраны правадзейным членам інстытута і пакінуты пры кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю» для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. 6.2.1918 абраны загадчыкам Віцебскага аддзялення інстытута, у ліпені 1918 — ганаровым членам інстытута.
Прадставіў 3 дысертацыі на атрыманне званняў вучонага археографа (архівіста) («Архивы Полоцко-Витебского края в их прошлом и настоящем», 1916), вучонага археолага («Материалы для археологической карты Витебской губернии», 1917), вучонага гісторыка мастацтваў («Ян Матейко как представитель польской исторической живописи», 1918). За ўсе 3 дысертацыі яму надалі званні з залатымі медалямі. З лістапада 1918 асістэнт кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю», са студзеня 1920 прафесар па розных кафедрах, з 7 сакавіка 1920 — памочнік рэктара, з чэрвеня 1921 да 1925 прарэктар інстытута. З 31 сакавіка 1919 да 5 снежня 1923 года — унаўнаважаны Галоўнага ўпраўлення архіўнай справы РСФСР па Віцебскай губерні. На Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў (1924) зрабіў тры даклады.
У 1925 з’ехаў у Латвію. У 1925—1937 прафесар Рускіх універсітэцкіх курсаў (з 1930 Рускі інстытут універсітэцкіх ведаў) у Рызе. Член Таварыства садзейнічання акадэмічнай адукацыі. У 1933 годзе ў Брусельскім універсітэце абараніў дысертацыю на ступень доктара гісторыі па тэме «Латгальскае сялянства ў 1772—1861 гадах» («Les paysans de Latgalie en 1772—1861»). У 1937—1940 гадах інспектар Упраўлення па ахове помнікаў даўніны. Арганізатар Латгальскага цэнтральнага музея. У 1940—1941 гадах дырэктар Даўгаўпілскага павятовага дзяржаўнага архіва. З 1945 прафесар кафедры славянскай філалогіі Латвійскага ўніверсітэта, адначасова з 1946 старшы навуковы супрацоўнік Iнстытута гісторыі і матэрыяльнай культуры АН Латвійскай ССР.
Памёр 30 верасня 1957 г. у Рызе, пахаваны тамсама.
Сям’я
правіцьЖонка — Настасся Рыгораўна.
Навуковая дзейнасць
правіцьБ. Р. Брэжга вывучаў гісторыю сувязей Беларусі і Латвіі, гісторыю паўстання 1863—1864 гадоў на Віцебшчыне. Таксама займаўся вывучэннем дагаворных грамат Рыгі і Полацка, склаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыялы для параўнальнага аналізу беларускай мовы і латгальскага дыялекту. Аўтар больш за 120 друкаваных навуковых прац (каля 30 з іх прысвечаны гісторыі Віцебска і Полацка).
Працы
правіць- Брежго Б. Инициалы и орнамент в актовых книгах Витебского архива древни актов XVI—XVIII столетий // Виленский вестник. 1915;
- Брэжго Б. Архівы i архіўная праца ў Віцебшчыне // Віцебшчына. Віцебск, 1925. Т. 1;
- Брэжго Б. Адносіны палачан і латышоў у VIII—XVIII вв. // Школьная праца. Дзьвінск, 1926. Т. 1;
- Брэжго Б. Карта Полацкага ваяводства 1579—1588 гг. // Голас беларуса. Рыга, 1926. № 38;
- Breżgo B. Klasztor Taduliński na Witebszczyźnie // Ziemia. 1929. Nr.13;
- Breżgo B. Instytut archeologiczny // Ateneum Wileńskie. 1929. T. VI. Nr. 3—4;
- Брэжго Б. Архэолёгічны інстытут на Беларусі // Школа і жыццё. Рыга, 1930. № 1;
- Брэжго Б. Ахова помнікаў старажытнасьці на Віцебшчыне // Беларуская школа. Рыга, 1932. № 4, 5; 1933. № 4—6;
- Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны. Вільня, 1933. (Адбітка з Гадавіка Беларускага Навуковага Таварыства, кн. І). 38 с.
- Брэжга Баляслаў. Жалаба рыскае рады канца ХІІІ стаг. // Запісы Беларускага Навуковага Таварыства. Выданьне непэрыядычнае. Сшыток 1. Вільня, 1938. С. 35—40, іл.
- Брэжга Б. Мястэчка Глазомічы або Янавічы ў Віцебшчыне ў XVIII стагодьзі // Запісы Беларускага Навуковага Таварыства. Выданьне непэрыядычнае. Сшыток 1. Вільня, 1938. С. 50—53.
- Breżgo B. Sztuki piękne w kolegium oraz w akademii OO. Jezuitów w Połocku w XVIII i XIX w. // Prace i Materiały Sprawozdawcze Sekcji Historji Sztuki Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie. Wilno, 1938/39. T. 3. S. 29―39;
- Brežgo B. Latgolas inventari un generalmērišonas zemu aproksti (1695.—1784.). Daugavpils, 1943. 412 lpp.;
- Брежго Б. Р. Очерки по истории крестьянских движений в Латгалии, 1577—1907. Рига, 1956;
- Доклад Б. Р. Брежго «Об архивах и архивной работе в Витебской губернии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 58—90;
- Доклад Б. Р. Брежго «Сдача, прием, размещение и хранение архивных материалов в Белоруссии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 97—115;
- Доклад Б. Р. Брежго «О подготовке архивных работников в Белоруссии» // Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. С. 116—121.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1033731986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1033731986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
правіць- Profesors Boļeslavs Brežgo / Sast. H.Strods. Rēzekne, 1990. 57 lpp. (змешчана бібліяграфія прац Брэжгі);
- Strods H. Vēsturnieks Boleslavs Brežgo septiņdesmitgadnieks // Latvijas PSR Zinātņu Akademijas Vēstis. 1957. Nr. 5 (118). 147.—157. lpp. (змешчана бібліяграфія прац Брэжгі);
- Zeile P. Latgales kultūras vēsture. Rēzekne: Latgales kultūras centra izdevniecība, 2006. 423.—425.lpp.;
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Дорошенко В. В. Уроки историка Б. Р. Брежго // Археографический ежегодник за 1993 год. М.: Наука, 1995. С. 215—221;
- Екабсон Э. Историк Болеслав Брежго (1887—1957): неизвестное в биографии // Латыши и белорусы: вместе сквозь века. — Вып. 8., 2019. — ISSN 2312—2188 — С. 24-34.
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.
- Панізнік С. Ён уздымаў старонкі віцебска-полацкай даўніны // Полацк: карані нашага радавода. Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці. Міжнародная навуковая канферэнцыя 5—6 верасня 1995 года. Полацк, 1996. С. 191—194;
- Панізнік С. Ён уздымаў старонкі даўніны // Голас Радзімы. 1978. № 18;
- Первая всебелорусская конференция архивных работников 12—15 мая 1924 г. Документы и материалы / Составитель М. Ф. Шумейко. Минск: БелНИИДАД, 1999. 147 с.;
- Пішчулёнак, Міхаіл. Віцебшчына архіўная. // Беларусі гістарычны часопіс, № 4, 2002 г.
- Подлипский А. М. Витебская Александровская гимназия (1808—1918). Витебск, 1994. С. 54—56;
- Цаль Т. В. Брэжга Баляслаў Рычардавіч // Архівісты Беларусі. Біябібліяграфічны даведнік. Мінск: БелНДІДАС, 2006. С. 75—77;
- Цоя С. Русский институт университетских знаний в межвоенной Латвии // Русский мир и Латвия. Арабажинские курсы. Альманах. Вып. XXXII. Рига, 2013. С. 18—200.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баляслаў Рычардавіч Брэжга
- Баляслаў Рычардавіч Брэжга на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»