Вайна віскі
Вайна віскі[1] (таксама Спіртаносная вайна[2], Алкагольныя войны[3], Вайна сцягоў[4]) — тэрытарыяльная спрэчка паміж Даніяй і Канадай вакол прыналежнасці вострава Ганса. Канфлікт не насіў узброены характар, а выліваўся ў пераменным «захопе» тэрыторыі то датчанамі, то канадцамі, якія ўсталёўвалі сваі сцягі і пакідалі адзін аднаму алкагольныя напоі. Падзеі завяршыліся падпісаннем у Атаве пагаднення аб падзеле спрэчнага вострава. Пасля падпісання дакумента міністр замежных спраў Канады Мелані Жолі назвала канфлікт вакол Ганса «самай прыязнай з усіх войнаў»[2].
Вайна віскі | |||
---|---|---|---|
![]() Экіпаж фрэгата HDMS Triton Каралеўскіх ваенна-марскіх сіл Даніі падымае сцяг над востравам. 2003 год. | |||
Дата | 1984 — 14 чэрвеня 2022 | ||
Месца | Востраў Ганса | ||
Прычына | спрэчка за востраў | ||
Вынік | Атаўскае пагадненне | ||
Змены | 60% вострава адышлі Даніі, 40% — Канадзе | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
ВостраўПравіць
Востраў Ганса (грэнл.: Tartupaluk; дацк.: Hans Ø; англ.: Hans Island) — невялікі незаселены востраў у цэнтры праліва Кенэдзі, часткі праліва Нэрса (Паўночны Ледавіты акіян). Даўжыня вострава — 1290 метраў, шырыня — 1199 метраў. Плошча 1,3 км². Востраў Ганса — самы маленькі сярод трох астравоў у праліве Кенэдзі.
Сам Ганса незаселены, на ім і паблізу яго няма ніякіх карысных выкапняў. Самае блізкае населенае месца — Алерт (Канада) — знаходзіцца ў 198 км ад вострава, Сіорапалук (Грэнландыя) — у 349 км, Каанаак (Грэнландыя) — у 379 км.
Востраў названы ў гонар Ганса Хендрыка — грэнландскага вандроўніка і перакладчыка, удзельніка шэрагу амерыканскіх і брытанскіх арктычных экспедыцый Ілайшы Кента Кейна, Чарльза Фрэнсіс Хола, Ісаака Ізраэля Хееса і Джорджа Нэрса (з 1853 да 1876 год).
Ход падзейПравіць
Зараджэнне канфліктуПравіць
У 1880 годзе Вялікабрытанія перадала Канадзе ўсе свае ўладанні ў Арктыцы, аднак па прычыне выкарыстання састарэлых карт XVI стагоддзя[5] востраў Ганса не быў уключаны ў дакументы. У 1920-х гадах дацкія даследчыкі склалі больш падрабязнае апісанне мясцовасці, пазначыўшы востраў на карце. Урад Даніі прыняў рашэнне ўключыць яго ў склад каралеўства[6].
У 1933 годзе Пастаянная палата міжнароднага правасуддзя (англ.: Permanent Court of International Justice – PCIJ) Лігі Нацый вынесла рашэнне па пытанні карціравання вострава на карысць Даніі. Але пра гэтае рашэнне забыліся ў 1946 годзе, пасля таго, як распушчаную палату правасуддзя замянілі міжнародным судом ААН[7]. Пазней, у 1972 годзе[7], аб праблемным востраве ўспомнілі, калі дзве краіны вырашылі правесці дэмаркацыю водных межаў[6].
У 1973-м бакі ў цэлым прыйшлі да пагаднення аб межах, аднак прыналежнасць Ганса ўзгоднена не была. Прычынай гэтаму паслужыла роўная аддаленасць острава як ад берага Канады, так і ад берага Грэнландыі — 18 кіламетраў. Згодна Міжнароднаму праву, абедзве краіны маглі прэтэндаваць на яго. Рашэнне лёсу спрэчнай тэрыторыі было адкладзена на потым[2].
У 1983 годзе Канада выдала дазвол канадскай нафтавай кампаніі Dome Petroleum на стварэнне навуковага лагера на востраве Ганса, нібыта для даследавання ўплыву марскога лёду на свідравыя ўстаноўкі[8]. У той жа год грэнландскі журналіст, які наведаў Ганса, сустрэўся з навукоўцам кампаніі. Яго артыкул, што з’явіўся ў грэнладская газеце Hainan, прыцягнуў увагу як дацкіх, так і канадскіх уладаў[9][10].
Візіты на востраўПравіць
Першы «захоп» вострава адбыўся ў 1984 годзе, аднак дадзеныя, хто першы ажыццявіў высадку, адрозніваюцца. Па адной з версій, дацкі міністр па справах Грэнландыі наведаў востраў і пакінуў на ім бутэльку шнапса пад знакам «Сардэчна запрашаем на дацкую зямлю!»[7]. Па іншых дадзеных, першымі сюды прыбылі канадскія вайскоўцы, пакінуўшы віскі[11]. Так ці інакш, але з гэтага моманту зарадзіўся звычай зменных высадак на Ганса, калі раз у некалькі месяцаў адзін з бакоў прыбываў на востраў, усталёўваючы свой сцяг і пакідаючы алкаголь для апанентаў. Дацкія памежнікі пакідалі бутэльку шнапсу для канадцаў. Канадцы са свайго боку прывозілі бутэльку Canadian Club Whiskey для датчан[7].
У 2001 годзе Ганса наведалі Кейт Д’юінг і Крыс Харысан, супрацоўнікі Геаслужбы Канады , якія складалі карту паўночнай часткі вострава Элсмір. Навукоўцы прыбылі туды на верталёце[12].
Адносіны некалькі абвастрыліся 13 ліпеня 2005 года, калі канадскія войскі высадзіліся на востраў Ганса, узвялі інуксук (каменную скульптуру) і паднялі нацыянальны сцяг. Праз тыдзень востраў наведаў міністр абароны Канады Біл Грэм . Данія заявіла пратэст, у якім востраў быў абвешчаны «часткай дацкай тэрыторыі», і падала скаргу на «няўзгоднены візіт канадскага міністра»[7]. На гэтым фоне датчане перакінулі ў рэгіён арктычны/акіянскі патрульны катэр HDMS «Tulugaq»[13].
Перамоўны працэсПравіць
8 жніўня 2005 года было абвешчана, што Канада жадае пачаць перамовы. Тагачасны прэм’ер-міністр Даніі Андэрс Фог Расмусен падтрымаў ідэю, заявіўшы аб недапушчальнасці «вайны сцягоў» у сучасным свеце[4]. 16 жніўня міністр замежных справаў Даніі Пер Сціг Мелер абвясціў аб гатоўнасці абодвух бакоў прыступіць да перамоваў. Урад Грэнландыі падтрымаў рашэнне. У выпадку, калі ім не ўдалося б дасягнуць пагаднення, бакі дамовіліся звярнуцца ў Міжнародны суд у Гаазе[14]. Міністр замежных спраў Канады П’ер Пэцігру заявіў у інтэрв’ю The Canadian Press аб малаверагоднасці такога зыходу і сваіх намерах выкласці гістарычную прыналежнасць Ганса Канадзе[15].
19 верасня міністры замежных спраў Канады і Даніі сустрэліся ў Нью-Ёрку. Пэцігру заявіў, што краіны будуць працаваць разам, «каб пакінуць гэтае пытанне ззаду», але працягваў настойваць на прыналежнасці вострава Канадзе[16].
У 2018 годзе бакі стварылі сумесную рабочую групу для ўрэгулявання канфлікту[2].
ПагадненнеПравіць
УмовыПравіць
14 чэрвеня 2022 года была падпісана дамова аб падзеле вострава. Подпіс пад ёй у Атаве паставілі міністры замежных спраў Канады і Даніі Мелані Жолі і Епэ Куфуд , а таксама прэм’ер-міністр Грэнландыі Мютэ Буруп Эгедэ . Востраў падзялілі амаль напалову па натуральнай расколіне, якая праходзіць з поўначы на поўдзень (60% дасталіся Даніі, астатнія 40% — Канадзе[17]). Бакамі забяспечаны пастаянны доступ і свабода перамяшчэння па ўсім востраве для інуітаў, а таксама мясцовых жыхароў Аванерсуака, Нунавута і Грэнладыі. Дазвол распаўсюджаны ў тым ліку на паляванне, рыбалку і іншыя, звязаныя з імі культурныя, традыцыйныя і гістарычныя мерапрыемствы[2]. Данія і Канада зацвердзілі таксама марскую мяжу, працягласцю амаль у 4 тыс. км[17].
МатывыПравіць
Шырока распаўсюджана меркаванне, што канфлікт галоўным чынам завершаны з-за неабходнасці разведаць магчымыя рэсурсы блізу вострава. Так, напрыклад, у 2012 годзе Канада і Данія завяршылі перамовы па разведцы нафты і прамысловых правах у моры Бафіна. Аднак вобласць вакол Ганса не была закранута. Тады Канада прапанавала падзяліць востраў Ганса напалову, але датчане ідэю не падтрымалі[7].
Згодна з версіяй дырэктара Еўразійскага камунікацыйнага цэнтра Аляксея Пілько, востраў Ганса, нягледзячы на свае невялікія памеры, мае пэўнае стратэгічнае значэнне ў зоне, дзе могуць праходзіць крытычныя важныя арктычныя марскія шляхі[17].
Тэрытарыяльная спрэчка паміж Даніяй і Канадай паўстала не проста так, яны вельмі доўга абмяркоўвалі гэтую праблему. Востраў Ганса — памежная зона паміж краінамі, дзе праходзіць так званы Паўночна-заходні праход, які з’яўляецца патэнцыйным канкурэнтам і альтэрнатывай Паўночнага марскога шляху. Арктыка растае, і, увогуле-то, Паўмаршлях становіцца ўсё больш прывабным, асабліва ў сувязі з загрузкай традыцыйнага Паўднёвага марскога шляху вакол Афрыкі праз Суэцкі канал і Індыйскі акіян. Але Паўночны марскі шлях практычна цалкам — ад Мурманска да Чукоткі — кантралюецца Расіяй. |
У гэтай сувязі для краін НАТА паўстала неабходнасць атрымаць альтэрнатыву, што магла быць знойдзена ў выглядзе Паўночна-заходняга праходу[17].
ЗначэннеПравіць
Завяршыўшы канфлікт, Канада і Данія фармальна ўсталявалі самую доўгую марскую мяжу ў свеце: яе працягласць склала 3882 км. Была таксама ўстаноўлена сухапутная мяжа Канады і ЕС у асобе Дацкай Грэнландыі[2].
Бакі падкрэслілі кантэкст, у якім адбылося ўрэгуляванне тэрытарыяльнай спрэчкі — уварванне Расіі ва Украіну[18].
ЗноскіПравіць
- ↑ Maura Forrest. Canada and Denmark settle ‘Whisky War’ with a bottle exchange (англ.). Politico (14 чэрвеня 2022).
- ↑ а б в г д е Спиртоносная война между Данией и Канадой окончена. Страны поделили остров Ганса , BBC News Русская служба (14 чэрвеня 2022). Праверана 16 чэрвеня 2022.
- ↑ The Hans Island "liquor wars" between Canada and Denmark may be the cutest dispute in history (англ.). The Vintage News (18 верасня 2016).
- ↑ а б Canada vil forhandle om Hans Ø (дацк.)(недаступная спасылка). Jyllands-Posten (8 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2005. Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Amy Dickey. The Whisky War: Why history's most polite territorial conflict rages on (англ.). Business Insider (8 лютага 2021).
- ↑ а б Даниил Студнев. "Война виски": из-за чего длилось полувековое противостояние Канады и Дании // ТАСС : информационное агентство. — 17 июня 2022.
- ↑ а б в г д е Остров невезения: из-за чего началась «война виски»? // Крым.Реалии. — 6 июля 2016.
- ↑ Steven Chase. Canada and Denmark reach settlement over disputed Arctic island, sources say(англ.), The Globe and Mail (10 чэрвеня 2022). Праверана 17 чэрвеня 2022.
- ↑ Why it took 50 years to resolve Canada and Denmark’s dispute over a tiny Arctic island (англ.). National Geographic (14 чэрвеня 2022).
- ↑ Taissumani: August 29, 1871 - Hall Names Hans Island (англ.). Nunatsiaq News (26 жніўня 2005).
- ↑ The barren islands that countries never stop fighting over
- ↑ George, Jane. Greenland, Canada squabbling over pet rock (April 9, 2004). Праверана February 23, 2019.
- ↑ [1]
- ↑ Rasmus Avnskjold. Ø-farcen er slut (дацк.). B.T. (16 жніўня 2005).
- ↑ Canada has claim to Hans Island: Pettigrew (англ.)(недаступная спасылка). CTV (20 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2005. Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ Canada, Denmark agree to resolve dispute over Arctic island (англ.). CBC News (19 верасня 2005).
- ↑ а б в г Светлана Белова. «Война виски» завершилась дальновидно // Коммерсантъ : газета. — 18 июня 2022.
- ↑ Ian Austen.Canada and Denmark End Their Arctic Whisky War // The New York Times. — 14 июня 2022.
ЛітаратураПравіць
- Даниил Студнев. "Война виски": из-за чего длилось полувековое противостояние Канады и Дании // ТАСС : информационное агентство. — 17 июня 2022.
- Светлана Белова. «Война виски» завершилась дальновидно // Коммерсантъ : газета. — 18 июня 2022.