Валерый Ігаравіч Грамыка

беларускі футбаліст

Валерый Грамыка (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайрат» з Алматы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Валерый Грамыка
Поўнае імя Валерый Ігаравіч Грамыка
Нарадзіўся 23 студзеня 1997(1997-01-23)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Кайрат
Нумар 55
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь Мінск 65 (4)
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 19 (4)
2020—2021 Расія Арсенал (Тула) 19 (0)
2021   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 8 (2)
2022—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 44 (13)
2023 Расія Тарпеда (Масква) 10 (0)
2024 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 10 (5)
2024— Казахстан Кайрат (Алматы)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (1)
2019— Беларусь Беларусь 15 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 ліпеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», улетку 2014 года пачаў выступаць за дубль. Хутка замацаваўся ў рэзервовым складзе, і ўжо ў міжсезонні 2014/15 трэніраваўся разам з асноўнай камандай, ездзіў у яе складзе на турэцкія перадсезонныя зборы. 11 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча супраць мінскага «Дынама» (0:3).

У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, переважна выходзячы на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром мікашэвіцкага «Граніта» (5:0). У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, толькі ў чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы.

У лютым 2018 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. Пачынаў сезон 2018 у дублі салігорскага клуба, з ліпеня стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, пераважна выхадзіў на замену, часам з’яўляючыся ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2019 ужо стаў адным з асноўных ігракоў салігорцаў. У ліпені 2019 года з-за адмовы падаўжаць кантракт з клубам быў адхілены ад асноўнага складу і да канца года трэніраваўся індывідуальна, не выходзячы на поле.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе клуба пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў барысаўскі БАТЭ[6]. Ліпень і жнівень прапусціў з-за траўмы, з верасня замацаваўся ў стартавым складзе барысаўскай каманды. У лістападзе 2021 года стала вядома, што паўабаронца па заканчэнні арэнды вяртаецца ў «Арсенал»[7].

У лютым 2022 года на правах свабоднага агента падпісаў паўнавартасны кантракт з БАТЭ[8]. У сезоне 2022 быў адным з асноўных ігракоў каманды. У пачатку 2023 года не трэніраваўся з барысаўчанамі, разглядаючы іншыя варыянты кар’еры, а ў лютым вярнуўся і падпісаў новае пагадненне з клубам[9]. У сезоне 2023 заставаўся адным з лідараў БАТЭ, з 8 галамі ў чэмпіянаце Беларусі быў найлепшым бамбардзірам каманды.

У верасні 2023 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10][11]. У лютым 2024 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[12].

У красавіку 2024 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайсарам»[13]. У ліпені 2024 года перайшоў у «Кайрат»[14].

Міжнародная кар’ера

правіць

Увосень 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, забіў гол у браму Сан-Марына.

15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.

8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першыя 57 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:2).

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2014 дубль Мінск 16 1
2015 Д1 Мінск 19 1
2016 Д1 Мінск 23 0
2017 Д1 Мінск 23 3
2018 Д1 Шахцёр 9 0
2019 Д1 Шахцёр 10 4
2019/20 (2) Д1 Арсенал 3 0
2020/21 Д1 Арсенал 16 0
2021 (2) Д1 БАТЭ 8 2
2022 Д1 БАТЭ 29 5
2023 (1) Д1 БАТЭ 15 8
2023/24 (1) Д2 Тарпеда 10 0
2023/24 (1) Д2 Тарпеда 10 0
2024 Д1 Кайсар 10 5

Крыніцы

правіць
  1. Valeri Gromyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Valeriy Gromyko // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/46
  4. "Шахтер" объявил о подписании двухлетнего контракта с Громыко (руск.). football.by (2 лютага 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. Официально: Ковалев и Громыко представлены в качестве игроков тульского "Арсенала" (руск.). football.by (15 студзеня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. БАТЭ объявил об аренде Валерия Громыко (руск.). football.by (30 чэрвеня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Валерий Громыко: "Пока я возвращаюсь в Тулу, а там уже будем разговаривать с руководством" (руск.). football.by (29 лістапада 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. Валерий Громыко подписал контракт с БАТЭ (руск.). football.by (28 лютага 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  9. Валерий Громыко поставил подпись под новым контрактом с БАТЭ (руск.). football.by (21 лютага 2023). Праверана 21 лютага 2023.
  10. БАТЭ подтвердил переход Громыко в "Торпедо" (руск.). football.by (8 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  11. Стали известны подробности контракта Громыко с московским "Торпедо" (руск.). football.by (8 верасня 2023). Праверана 9 верасня 2023.
  12. Валерий Громыко покинул московское "Торпедо" (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  13. Валерий Громыко стал игроком "Кайсара" (руск.). football.by (2 красавіка 2024). Праверана 4 красавіка 2024.
  14. "Кайрат" объявил о подписании Громыко (руск.). football.by (4 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.