Валерый Ігаравіч Грамыка

(Пасля перасылкі з Валерый Грамыка)

Валерый Грамыка (нар. 23 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Арсенал» з Тулы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Валерый Грамыка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Ігаравіч Грамыка
Нарадзіўся 23 студзеня 1997(1997-01-23)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Вага 72 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арсенал
Нумар 18
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2014 — 2017 Беларусь Мінск 65 (4)
2018 — 2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 19 (4)
2020 — Расія Арсенал (Тула)
Нацыянальная зборная**
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2015 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (1)
2019 — Беларусь Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», улетку 2014 года пачаў выступаць за дубль. Хутка замацаваўся ў рэзервовым складзе, і ўжо ў міжсезонні 2014/15 трэніраваўся разам з асноўнай камандай, ездзіў у яе складзе на турэцкія перадсезонныя зборы. 11 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча супраць мінскага «Дынама» (0:3).

У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, переважна выходзячы на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім завяршыў разгром мікашэвіцкага «Граніта» (5:0). У сезоне 2017 здолеў замацавацца ў стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, толькі ў чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы.

У лютым 2018 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. Пачынаў сезон 2018 у дублі салігорскага клуба, з ліпеня стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, пераважна выхадзіў на замену, часам з’яўляючыся ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2019 ужо стаў адным з асноўных ігракоў салігорцаў. У ліпені 2019 года з-за адмовы падаўжаць кантракт з клубам быў адхілены ад асноўнага складу і да канца года трэніраваўся індывідуальна, не выходзячы на поле.

У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 3,5 гады з тульскім «Арсеналам»[4].

МіжнароднаяПравіць

Увосень 2015 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, забіў гол у браму Сан-Марына.

15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны.

8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першыя 57 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2020 супраць Германіі (0:2).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 дубль Мінск   16 1
2015 Д1 Мінск   19 1
2016 Д1 Мінск   23 0
2017 Д1 Мінск   23 3
2018 Д1 Шахцёр   9 0
2019 Д1 Шахцёр   10 4

Зноскі

СпасылкіПравіць