Валоба, Волаба — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 34 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Азёрная на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сіньша. Плошча паверхні 3,32 км². Найбольшая глыбіня 9,9 м. Даўжыня 4,62 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 17,1 км. Аб'ём вады 17,2 млн. м³. Плошча вадазбору 51,1 км².
Катлавіна складанай формы, з мноствам заліваў, ляжыць сярод маляўнічных азёр, аб'яднаных пратокамі з ракой Дрыса. Схілы катлавіны вышынёй 9—15 м (на паўднёвым захадзе і поўдні 5—7 м), пад лесам, на захадзе разараныя. Берагі пясчаныя, на ўсходзе зліваюцца са схіламі. Ёсць 9 астравоў агульнай плошчай 7 га. Прыбярэжная зона да глыбіні 3—4 м (у заходняй частцы да 5—7 м) пясчаная. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 30 м. Упадае рака Студзёніца, ручай з возера Опціна[1]. Злучана шырокай і глыбокай пратокай з возерам Сіньша.

Валоба
Belarus-Volaba Lake.jpg
Возера Валоба ўлетку
Каардынаты: 55°53′57,68″ пн. ш. 29°21′53,34″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 145 м
Даўжыня 4,62 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 3,32 км²
Аб'ём 0,0172 км³
Даўжыня берагавой лініі 17,1 км
Плошча вадазбору 51,1 км²
Валоба (Беларусь)
Валоба
Валоба
Валоба (Віцебская вобласць)
Валоба
Валоба
Лагатып Вікісховішча Валоба на Вікісховішчы

У возеры водзяцца шчупак, плотка, лешч, гусцяра, краснапёрка, акунь, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ляшковіч Л. Я. Опціна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць