Валянціна Уладзіміраўна Гаруновіч

Валянціна Уладзіміраўна Гаруновіч (нар. 10 сакавіка 1952, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Валянціна Уладзіміраўна Гаруновіч
Дата нараджэння 10 сакавіка 1952(1952-03-10) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Конанавіч Кільчэўскі
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1974 годзе БПІ. З 1974 года працавала архітэктарам у інстытуце «БелНДІдзіпрасельбуд»; у 19741993 гадах старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў. У 19931998 гадах індывідуальны прадпрымальнік, здзяйсняла архітэктурную дзейнасць на падставе ліцэнзіі на праектаванне архітэктурнай часткі праектаў для будаўніцтва, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага і сельскагаспадарчага прызначэння, а таксама распрацоўку планіровачнай дакументацыі для забудовы гарадскіх кварталаў і сельскіх населеных месцаў.

З 1999 года старэйшы выкладчык кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў» БНТУ.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1983 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: блакаваныя жылыя дамы (1976); рэканструкцыя лазні з прыбудовай пральні (1979); аўтобусная станцыя (1981) у п. Малеч Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці; 2-х кватэрныя жылыя дамы (1978) у п. Верцялішкі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці; інтэр'еры рэстарана з танцавальнай залай (1976), інтэр’еры дзіцячага саду з басейнам, распрацоўка дэкаратыўных дэталяў (1977) у в. Сарачы Любанскага раёна Мінскай вобласці; Дом культуры на 450 месцаў (1987) у в. Аўсянка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У суаўтарстве: распрацаваны каталог малых архітэктурных формаў для сельскага будаўніцтва (1984); праведзена рэканструкцыя будынка РАУС з прыбудовай (1987) у г. Полацк; 2 інтэрнаты для маласямейных (1988), 6-ці кватэрныя жылыя дамы (1988); грамадска-гандлёвы цэнтр селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Белая Русь» (1989) у в. Хатляны Мінскай вобласці; грамадска-бытавы корпус з плавальным басейнам у Смілавіцкім саўгасе-тэхнікуме (1991) у Смілавічах Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці; прадуктовы магазін «Рыба» з жылым домам (1992) у г. Драгічын Брэсцкай вобласці; рэканструкцыя корпуса з прыбудовай НВП «Квант» (1994), дом сходаў (1995) у г. Мінску.

Навуковая дзейнасць правіць

Сааўтар шматлікіх навучальна-метадычных дапаможнікаў, займаецца даследаваннем тыпалогіі фізкультурна-аздараўленчых збудаванняў у сельскай мясцовасці Беларусі.

Літаратура правіць

  • Горунович Валентина Владимировна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)