Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін
Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін (руск.: Валенти́н Лавре́нтьевич Я́нин; 6 лютага 1929, Вятка — 2 лютага 2020, Масква) — савецкі і расійскі гісторык, археолаг. Акадэмік АН СССР (1990; членкар з 1966). Доктар гістарычных навук (1963), прафесар (1965), загадчык кафедры археалогіі МДУ (1978—2016). Кіраўнік Наўгародскай археалагічнай экспедыцыі (1962—2020).
Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін | |
---|---|
руск.: Валентин Лаврентьевич Янин | |
Дата нараджэння | 6 лютага 1929[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 2020[2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, гісторык, педагог |
Навуковая сфера | гісторыя[4], археалогія[4], нумізматыка[4], сфрагістыка[4] і эпіграфіка[4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1963) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Artemy Artsikhovsky[d] |
Вядомыя вучні | Aleksandr Khoroshev[d] |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў кафедру археалогіі гістарычнага факультэта МДУ у 1951 годзе. У 1966 годзе абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, у 1990 годзе — сапраўдным членам РАН. З 1991 да 2001 гг. быў членам Прэзідыума РАН, з 2001 г. — дарадца Прэзідыума РАН. З 1996 г. па 2003 г. займаў пасаду старшыні Расійскага Дзяржаўнага навуковага фонду (РДНФ). У 1978—2015 гадах з’яўляўся загадчыкам кафедры археалогіі. Заслужаны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта.
Упершыню ў расійскай гістарыяграфіі ім распрацаваны метадычныя прыёмы комплекснага крыніцазнаўства, якое абапіраецца на аналіз разнастайных крыніц: пісьмовых, археалагічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў, помнікаў мастацтва. На аснове аналізу гэтых крыніц В. Л. Яніным узноўлены гісторыя грашова-вагавых сістэм Русі, палітычных інстытутаў і прынцыпаў фарміравання дзяржаўнага ладу Вялікага Ноўгарада, вотчыннай сістэмы Наўгародскай зямлі; распрацавана тапаграфія сярэднявечнага Ноўгарада. Першым пачаў выкарыстоўваўць берасцяныя граматы як гістарычную крыніцу.
Зноскі
- ↑ а б Янин Валентин Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5e373c1c9a794740f4475fd4
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-57.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).