Вапнаўка сценная

від раслін

Вапнаўка сце́нная[3][4] (Gypsophila muralis) — від кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі.

Вапнаўка сценная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gypsophila muralis L., Sp. Pl. 1: 408 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20292
EOL  588503
GRIN  t:310828
IPNI  304409-2
TPL  kew-2836754

Апісанне

правіць

Лісце лінейнае, 1—2,5 мм даўжынёй. Чашачкі шырока званочкавыя, 2,5—3 мм даўжынёй. Пялёсткі ў два разы даўжэй чашачкі[4]. Аднагадовая травяністая расліна 5—15 см вышынёй. Сцябло багата галінаванае ад асновы, ад голага да практычна голага, блакітнавата-зялёнае. Лісце супраціўнае, без хвосціка. Ліставыя пласціны лінейныя, з цэлым краем, блакітнавата-зялёныя. Суквецце няшчыльнае шматкветкавае. Вяночак радыяльна-сіметрычны, далікатна ружовы, прыкладна 0,5—1 см шырынёй; пялёсткаў 5, цэлыя, цёмна-жыльных. Чашачка 5-лісточкавая, бела-паласатая. Тычынак 10. Плод — вузка-яйкападобны, расшчапляецца на 4 часткі, каробачка, даўжэй чашачкі[5].

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаны ў Еўразіі; натуралізаваны ў Японіі, на далёкім усходзе Расіі, Канадзе [Антарыа, Квебек], паўночны ўсход ЗША[6][7][8].

Ва Украіне від расце на стэпавых схілах, ля дарог, пустазелле амаль на ўсёй тэрыторыі, часта[4].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 79. (руск.) (укр.)
  5. luontoportti.com. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  8. bgbm.org. (англ.)

Спасылкі

правіць