Вапнаўка
Ва́пнаўка[1] (Gypsóphila) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковых. Больш за 120 відаў.
Вапнаўка | |||||||||||||||||||
Gypsophila repens — тыпавы від роду Вапнаўка. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||
|
Арэал
правіцьПашыраны ў Еўропе, Азіі і Аўстраліі (1 від). На Беларусі 7 відаў: 2 дзікарослыя — вапнаўка мяцёлчатая (Gypsophyla paniculata), расце па дарогах і чыгунках, на ўзлесках хваёвых лясоў і дзюнах, вырошчваецца ў культуры, і вапнаўка пучкаватая (Gypsophyla fastigiata), расце ў сухіх і светлых хваёвых барах, на ўзлесках, мелавых агаленнях і ўздоўж дарог; 2 занесеныя — вапнаўка пранізаналістая (Gypsophyla perfoliata) і вапнаўка чорнакаранялістая (Gypsophyla scorzonerifolia), растуць па чыгунках, на сметніках; З інтрадукаваныя — вапнаўка зграбная (Gypsophyla elegans), вапнаўка найвышэйшая (Gypsophyla altissima) і вапнаўка ціхаакіянская (Gypsophyla pacifica), растуць у кветніках, садах, часам як здзічэлыя на газонах.
Батанічнае апісанне
правіцьШмат- і аднагадовыя травяністыя расліны, радзей паўкусты з прамастойным, узыходным і распасцёртым, пераважна моцна разгалінаваным (ёсць шарападобныя, т.зв. «перакаціполе», і падушкападобныя формы) сцяблом. Лісце дробнае, суцэльнае, сядзячае, ад лінейна-ланцэтнага да ланцэтна-яйцападобнага. Кветкі дробныя, белыя, лілова-чырвоныя ці ружовыя, у складаных мяцёлчатых і шчыткападобных суквеццях. Плод — аднагнездавая каробачка. Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя і меданосныя расліны.
Віды
правіцьРод уключае больш за 150 відаў[2].
- Некаторыя віды
- Gypsophila acutifolia Steven ex Spreng.
- Gypsophila altissima L. — Вапнаўка найвышэйшая
- Gypsophila aretioides Boiss.
- Gypsophila arrostii Guss.
- Gypsophila ×castellana Pau
- Gypsophila cerastioides D.Don
- Gypsophila davurica Turcz. ex Fenzl
- Gypsophila elegans M.Bieb. — Вапнаўка зграбная
- Gypsophila fastigiata L. — Вапнаўка пучкаватая
- Gypsophila glandulosa (Boiss.) Walp.
- Gypsophila globulosa Steven ex Besser
- Gypsophila libanotica Boiss.
- Gypsophila muralis L. — Вапнаўка сценная
- Gypsophila nana Bory & Chaub.
- Gypsophila oldhamiana Miq.
- Gypsophila pacifica Kom. — Вапнаўка ціхаакіянская
- Gypsophila paniculata L. — Вапнаўка мяцёлчатая
- Gypsophila perfoliata L. — Вапнаўка пранізаналістая
- Gypsophila petraea (Baumg.) Rchb.
- Gypsophila pilosa Huds.
- Gypsophila repens L. typus[3]
- Gypsophila ruscifolia Boiss.
- Gypsophila scorzonerifolia Ser. — Вапнаўка чорнакаранялістая
- Gypsophila sericea (Ser.) Krylov
- Gypsophila silenoides Rupr.
- Gypsophila struthium Loefl.
- Gypsophila tenuifolia M.Bieb.
- Gypsophila uralensis Less.
- Gypsophila venusta Fenzl
- Gypsophila viscosa Murray
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ The Plant List: Gypsophila
- ↑ NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Gypsophila L. (англ.) (Праверана 17 лютага 2010)
Літаратура
правіць- Мазан І. П., Пашына Г. В. Вапнаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 412—413.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вапнаўка
- Вапнаўка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 17 лютага 2010)
- Качим // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 17 лютага 2010)