Васіль Васілевіч Осіпаў
Васіль Васілевіч Осіпаў (нар. 10 лістапада 1920, в. Ініхава , Міхайлаўскі раён, Ліпецкая вобласць — 5 верасня 1989, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Васіль Васілевіч Осіпаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1989 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Член КПСС з 1943 года. На фронце з кастрычніка 1941 года. Намеснік камандзіра эскадрыллі бамбардзіровачнага авіяпалка далёкага дзеяння старшы лейтэнант В. В. Осіпаў 21 чэрвеня 1944 года паміж Віцебскам і Оршай з экіпажам адбіў 4 атакі варожых знішчальнікаў, нанёс бомбавы ўдар па чыгуначнай станцыі Багушэўск. У час вызвалення Лёзненшчыны ён удзельнічаў у знішчэнні варожых аб’ектаў у Лёзне, Крынках, Стасеве, Белым Бары, Глоданках і Бабінавічах. Лятаў на бамбардіроўку ваенных аб’ектаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёнах Магілёва, Маладзечна, Мінска, Полацка. За гады вайны здзейсніў 212 баявых вылетаў, скінуў 204 тон бомбавага грузу.
Пасля вайны В. В. Осіпаў працягваў службу у авіяцыі, быў старшым лётчыкам-выпрабавальнікам. 12 красавіка 1961 года ўваходзіў у групу забяспячення палёту першага касманаўта. Калі стала вядома аб месцы прызямлення Ю. А. Гагарына, палкоўнік В. В. Осіпаў паляцеў туды на верталёце і даставіў героя космасу на базу[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.