Васіль Сяргеевіч Журневіч
Васіль Журневіч (нар. 21 лютага 1995, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Васіль Сяргеевіч Журневіч | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 лютага 1995[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», пазней некаторы час вучыўся ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года стаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе трывала замацаваўся на наступны год. Увосень 2014 года «Нёман» узяў курс на амаладжэнне каманды, і Васіль быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 кастрычніка 2014 года ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне.
У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У сезоне 2016 выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы выйшаў на поле ў асноўнай камандзе «Нёмана». У першай палове сезона 2017 згуляў 15 матчаў за дубль «Нёмана», дзе забіў 15 галоў. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў клуб чацвёртага польскага дывізіёна «Зніч» з горада Бяла Піска[4].
У студзені 2018 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Нёманам»[5]. У лютым 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[6]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, не з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.
Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Нёман». У студзені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», пазней адправіўся на прагляд у «Гарадзею», аднак у выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[7]. У лідскім клубе рэгулярна з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену.
У жніўні 2019 года перабраўся ў «Слонім-2017»[8], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[9]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, гуляў пераважна за дубль.
Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама». У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[10] і неўзабаве падпісаў пагадненне з брэсцкім клубам[11]. У «Дынама» часцей заставаўся на лаўцы запасных, на полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену.
У пачатку 2022 года падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[12]. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Нёман».
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за юнацкую зборную Беларусі. 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Нёман | 12 | 4 | |
2013 | дубль | Нёман | 17 | 4 | |
2014 | Д1 | Нёман | 2 | 0 | |
2015 | Д1 | Нёман | 14 | 1 | |
2016 | Д1 | Нёман | 2 | 0 | |
2017 (1) | дубль | Нёман | 15 | 8 | |
2018 | дубль | Нёман | 27 | 4 | |
2019 (1) | Д2 | Ліда | 14 | 3 | |
2019 (2) | Д2 | Слонім-2017 | 13 | 5 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 5 | 0 | |
2021 | Д1 | Дынама | 6 | 0 | |
2022 | Д2 | Слонім-2017 | 15 | 5 |
Крыніцы
правіць- ↑ Vasili Zhurnevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.fcneman.by/by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/11.html
- ↑ "Неман" на два года продлил контракты с Позняком и Журневичем
- ↑ «Неман» отдал Журневича в аренду в любительский клуб из Польши
- ↑ "Неман" начал подготовку с сезону-2018
- ↑ "Неман" продлил контракт с Журневичем
- ↑ Форвард Журневич перешел в "Лиду"
- ↑ Журневич сменил "Лиду" на "Слоним-2017"
- ↑ Журневич стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Василий Журневич покинул Торпедо-БелАЗ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021. Праверана 19 лютага 2021.
- ↑ Журневич стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Василия Журневича арендовал "Слоним-2017"