Васіль Мікітавіч Лубяка
Васіль Мікітавіч Лубя́ка (нар. 26 красавіка 1891, Горкі Магілёўская губерня — 16 чэрвеня 1950, Мінск) — беларускі вучоны, эканаміст, доктар сельскагаспадарчых навук (1931), прафесар (1929), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), акадэмік АН БССР (1931).
Васіль Мікітавіч Лубяка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1950 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1931) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР (1931) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
З 1919 па 1925 год працаваў рабочым у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце, ў 1919 годзе абіраўся намеснікам сакратара па стварэнні сельскагаспадарчага інстытута.
Вучыўся на рабфаку ў Горках, затым паступіў у Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1925 годзе. У акадэміі займаўся ў аспірантуры і працаваў на кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У 1929—1930 гадах — дэкан эканамічнага факультэта гэтай акадэміі, загадчык кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
У 1929 годзе апублікаваў манаграфію аб кіруючых асновах складання арганізацыйных планаў саўгасаў. Манаграфія падвергнулася неабгрунтаванай крытыцы, а В. Лубяку назвалі паслядоўнікам А. В. Чаянава, расстралянага ў 1937 годзе. У часопісе «Социалистическая реконструкция сельского хозяйства» (№ 9-10, 1930) яе прызналі палітычна шкоднай. Аднак, у 1931 годзе В. М. Лубяку ўдалося абараніць доктарскую дысертацыю, і ў гэтым жа годзе ён быў абраны акадэмікам АН БССР. У 1944 годзе ўдастоены звання заслужанага дзеяча навукі БССР. З 1940 па 1946 год — дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР. Памёр 16 чэрвеня 1950 года.
Уклад у навуку Правіць
Аўтар больш за 50 навуковых прац па пытаннях арганізацыі і планавання сельскагаспадарчай вытворчасці, развіцця сыравіннай і энергетычнай базы Беларусі. Даследаваў новыя для свайго часу формы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: калгасаў, саўгасаў, машына-трактарных станцый, распрацоўваў методыкі складання арганізацыйна-гаспадарчых планаў, арганізацыі ўнутрыгаспадарчага планавання, форм і сістэм аплаты працы ў сельскай гаспадарцы. Лічыў, што акрамя калгасаў і саўгасаў могуць існаваць і асабістыя гаспадаркі.
Пад яго кіраўніцтвам у 1944—1946 гг. былі сабраны матэрыялы пра становішча сельскай гаспадаркі Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей пасля Вялікай Айчыннай вайны. Займаўся рашэннем праблем пасляваеннага аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, пытаннямі севазваротаў і пашырэння пасеваў пшаніцы ў рэспубліцы.
В. М. Лубяка адным з першых у СССР распрацаваў лекцыйны курс арганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, які быў уведзены ва ўсіх сельскагаспадарчых ВНУ краіны.
Прызнанне Правіць
- Акадэмік АН БССР.
- Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны» (1940).
Бібліяграфія Правіць
- Руководящие основы для составления организационных планов совхозов. — М.: 1929.
- Программа курса организации социалистического сельскохозяйственного производства для сельскохозяйственных ВУЗов. — Краснодар, 1934.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Лубяка Васіль Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лубяка Васіль Мікітавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 435. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Институт экономики Национальной академии наук Беларуси: (к 70-летию создания). 1931—2001. — Мн.: Право и экономика, 2001.
- Лубяка Васіль Мікітавіч // Памяць: гіст. — дак . хроніка Горацкага р — на . — Мн.: 1996. — С. 556
- Лившиц В. М. Роль В. Н. Лубяко в разработке научных основ организации сельскохозяйственных предприятий// Формирование новой системы социально-экономического развития села. Ч. 2.
- Василий Никитович Лубяко// В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 11—12..- Горки:1998. — С. 22—23.
- Василий Никитович Лубяко //Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах Кн.1. Учёные — земляки. — Горки, 2013.— С. 9—11.
Спасылкі Правіць
- Акадэмік Лубяка Васіль Мікітавіч на сайце Акадэміі навук Беларусі
- Васіль Мікітавіч Лубяка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- История кафедры организации и предпринимательства в АПК // Российский государственный аграрный университет — МСХА имени К. А. Тимирязева Архівавана 27 ліпеня 2014. (руск.)