Васіль Фёдаравіч Чарвакоў

вучоны ў галіне судова-медыцынскай экспертызы

Васіль Фёдаравіч Чарвако́ў[1] (руск.: Черваков Василий Фёдорович; 4 (16) красавіка 1894 — 3 студзеня 1976) — вучоны ў галіне судова-медыцынскай экспертызы, доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар (1936). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955).

Васіль Фёдаравіч Чарвакоў
руск.: Черваков Василий Фёдорович
Дата нараджэння 4 (16) красавіка 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1976(1976-01-03) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера судова-медыцынская экспертыза
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Трафімавіч Цітоў
Узнагароды
ордэн Леніна
заслужаны дзеяч навукі РСФСР Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Канабеева Шацкага павета Разанскай губерні (зараз у Разанскай вобласці Расіі). У 1917 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1917—1924 гг. у Чырвонай Арміі, ваенны ўрач на Заходнім фронце. У 1924—1928 гг. працаваў празектарам кафедраў паталагічнай анатоміі і судовай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1928—1930 гг. на пасадзе дацэнта, у 1930—1939 гг. — загадчыка кафедрай[2]. Таксама працаваў у Смаленскім універсітэце[3]. У 1934 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную «паталогіі вінтоўкі» ў адносінах да судова-медыцынскай экспертызы і крыміналістыкі[2]. З 1936 года — прафесар кафедры. У 1933 годзе пад кіраўніцтвам В, Ф. Чарвакова быў створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут судовай медыцыны і крыміналістыкі Народнага камісарыята юстыцыі БССР. Адначасова займаў пасады загадчыка і галоўнага судова-медыцынскага эксперта Цэнтральнай судова-медыцынскай лабараторыі Народнага камісарыята аховы здароўя БССР[2].

У 1938[3] годзе В. Ф. Чарвакоў пераехаў у Маскву, дзе ў 1939—1962 гг. займаў пасаду загадчыка, у 1962—1976 гг. кансультанта кафедры судовай медыцыны Першага Маскоўскага медыцынскага інстытута.

У 1945 годзе ўваходзіў у склад Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт на тэрыторыі Беларусі.

Памёр і пахаваны ў Маскве[2].

Навуковая дзейнасць правіць

В. Ф. Чарвакову належаць навуковыя працы па судовай балістыцы, судова-медыцынскай гельмінталогіі і дэанталогіі. Таксама займаўся пытаннямі цяжкасці цялесных пашкоджанняў, раптоўнай смерці, таксікалогіі, гісторыі судовай медыцыны ў СССР і за мяжой.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, апублікаваных у СССР і за мяжой, у тым ліку першай айчыннай манаграфіі «Судебная баллистика» (1937), манаграфіі «Судебно-медицинская деонтология» (1957). Падрыхтаваў 5 дактароў і 30 кандыдатаў навук[2]. Уваходзіў у склад прэзідыума Усесаюзнага навуковага таварыства судовых медыкаў і рэдакцыйнай калегіі часопіса «Судебно-медицинская экспертиза»[2].

Сярод апублікаванага:

  • Пытанні патагенезу і паталогіі аскарыдозу па даных эксперыменту (1928);
  • Слуцкія муміі (1932);
  • Да крыміналістычнага вывучэння зброі тэрарыстычных актаў (1932);
  • К вопросу о криминалистической экспертизе выстрелов, оружия и боеприпасов по делам об убийствах и ранениях огнестрельным оружием (1938);
  • Судебная медицина. 3 изд. — М., 1963. (разам з У. М. Смальянінавым і К. І. Таціевым);
  • Інструкцыя «О даче заключения врачами-экспертами» (у сааўтарстве).

Узнагароды і званні правіць

  • Ордэн Леніна (1955),
  • значок «Выдатніку аховы здароўя» Міністэрства аховы здароўя СССР,
  • Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1955),
  • медалі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць