Адкрыць галоўнае меню

Велестынліс Ры́гас (грэч.: Βελεστινλής), або Рыгас Ферэас (грэч.: Ρήγας Φεραίος; сапраўднае імя Антоніяс Кірыязіс, грэч.: Αντώνιος Κυριαζής; каля 1757, г. Велестынан(руск.) бел., Грэцыя — 24 чэрвеня 1798) — адзін з заснавальнікаў грэчаскага нацыянальна-вызваленчага руху супраць турэцкага панавання, паэт. Ідэі Рыгаса былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (18141821). Грэчаскі народ шануе Рыгаса як нацыянальнага героя.

Велестынліс Рыгас
Ρήγας Φεραίος
Rigas Feraios 01.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 1757[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 чэрвеня 1798(1798-06-24)[3]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: дыпламат, журналіст, філосаф, перакладчык, паэт, пісьменнік, палітык
Кірунак: Modern Greek Enlightenment[d]
Валодае мовамі: Новагрэчаская мова і французская мова
Подпіс: Rigas-feraios-signature.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў народным настаўнікам. З 1774 года жыў у Стамбуле, каля 17821796 гг. — у Валахіі. У 17961797 гадах заснаваў у Вене тайнае грэчаскае рэвэвалюцыйнае таварыства «Этэрыя». Выступаў за аб'яднанне ўсіх балканскіх народаў для барацьбы супраць турэцкага панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакратычнай «Грэчаскай рэспублікі» на тэрыторыі Балканскага паўвострава і Малой Азіі.

У снежні 1797 года пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваны аўстрыйскай паліцыяй і выдадзены турэцкім уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе.

ТворчасцьПравіць

Мужнай лірыцы Рыгаса (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытурэцкая скіраванасць.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119154269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Rigas Velestinlis Feraios // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Rigas Feraios // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119154269 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць