Адкрыць галоўнае меню

Венерын чаравічак сапраўдны

Венерын чаравічак сапраўдны, Чаравічак сапраўдны, Зязюлька[3][4][5] (Cypripedium calceolus) — травяністая расліна сямейства Архідныя.

Венерын чаравічак сапраўдны
Cleaned-Cypripedium calceolus guckusko.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cypripedium calceolus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43541
NCBI  53038
EOL  1092937
GRIN  t:12914
IPNI  625635-1
TPL  kew-53948

АпісаннеПравіць

 
Венерын чаравічак сапраўдны

Шматгадовая травяністая расліна з моцным прамым, аблісцелым, апушаным сцяблом вышынёй 25-50 см і тоўстым паўзучым карэнішчам, якое мае моцны спецыфічны пах. Лісце (3-4) эліптычнае, чаргаванае, даўжынёй да 18 см і шырынёй 12 см, з выразнымі дугападобнымі жылкамі. Кветкі дыяметрам да 8 см, адзіночныя або па 2-3, з мешкападобна ўздутай накшталт чаравічка (адсюль назва) жоўтай губой з чырванаватымі плямкамі і пахам ванілі. Бакавыя лісцікі каля кветніка завостраныя, чырванавата-бурыя, унутраныя — лінейна-ланцэтныя, завостраныя, гарызантальна адхіленыя, крыху закручаныя. Плод — сухая каробачка, якая раскрываецца 3-6 падоўжнымі шчылінамі.

АрэалПравіць

Еўропа, Азія (Урал, паўднёвыя раёны Сібіры і Далёкага Усходу); на Беларусі трапляецца спарадычна, пераважна ў заходніх і паўднёвых раёнах. Расце ў разрэджаных шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясах, на лясных палянах, узлесках, ускрайках балот, у сырых імшыстых яловых лясах. Аддае перавагу багатай карбанатамі глебе. Сустракаецца адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, старыя экземпляры ўтвараюць шматсцябловыя курціны.

РазмнажэннеПравіць

Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Зацвітае на 15-18 годзе жыцця, працягласць цвіцення 10-15 дзён. Насенне выспявае праз 2,5 месяца, мае недаразвіты зародак (прарастае толькі ў сімбіёзе з пэўнымі відамі глебавых грыбоў). Размнажаецца бакавымі пупышкамі карэнішча, рэдка насеннем.

Значэнне і аховаПравіць

Высокадэкаратыўная расліна.

Від уключаны ў Чырвоную кнігу СССР з 1978.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)