Адкрыць галоўнае меню

Веньямін Аронавіч Цукерман

Веньямін Аронавіч Цукерман (6 красавіка 1913, Віцебск25 лютага 1993, Сароў) — савецкі фізік-тэарэтык, доктар тэхнічных навук, прафесар (1956), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, трох Сталінскіх прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР, Заслужаны вынаходнік РСФСР.

Веньямін Аронавіч Цукерман
Дата нараджэння 6 красавіка 1913(1913-04-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1993(1993-02-25) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Merited Inventor of the RSFSR

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. Скончыў сямігадовую школу. У 1928 годзе з сям'ёй пераехаў у Маскву. У 1936 годзе Скончыў Маскоўскі машынабудаўнічы інстытут. Працаваў у навукова-даследчых установах Казані і Масквы. З 1947 у ядзерным цэнтры КБ-11 (Арзамас-16).

Памёр і пахаваны на гарадскіх могілках у горадзе Сароў (Ніжагародская вобласць, Расія).

Навуковая дзейнасцьПравіць

В. А. Цукерман удзельнік распрацоўкі савецкай ядзернай зброі, аўтар навуковых прац па вывучэнні працэсаў выбуху і дэтанацыі, адзін з з ініцыятараў стварэння імпульснай крыніцы нейтронаў у канструкцыі ядзерных зарадаў, заснавальнік імпульснай рэнтгенаграфіі ў СССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац, чатырох кніг, больш за 60 вынаходніцтваў. У 1994 годзе апублікаваная кніга «Людзі і выбухі. Арзамас-16», напісаная ў сааўтарстве з З. М. Азархам.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

СпасылкіПравіць