Арлея (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Арлея)

Арле́явозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца за 43 км на паўночны ўсход ад Полацка.

Арлея
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,3[1] м
Даўжыня 2,33 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,65 км²
Аб’ём 0,00123 км³
Даўжыня берагавой лініі 6,2 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,107 ‰
Празрыстасць 0,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 12,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Арлея (Беларусь)
Арлея
Арлея
Арлея (Віцебская вобласць)
Арлея
Арлея
Map

Назва правіць

Назва Арлея балцкага паходжання.

Найбліжэйшы адпаведнік — назва верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)[2].

Той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера Arle[3].

Далей да гідранімічнага кораня Ar-, які ў назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].

Значэнне назвы Арлея звязанае з рухам вады праз гэтае возера — яно праточнае.

Водаапісанне правіць

Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,33 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,9 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Вышыня схілаў да 2 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, сплавінныя на захадзе. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Да глыбіні 1,5 м слаба зарастае. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у тым ліку Трэшчалі[5] з возера Грыбна, і выцякае рака Дражбітка, злучаючая Арлею з возерам Болныра.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, язь, карась і іншыя віды рыб.

Каля паўночна-ўсходняга берага вёска Арлея.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-23 Архівавана 1 мая 2013.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
  3. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47.
  5. Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць