Астроўна (возера, Полацкі раён)

Астро́ўнавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача.

Астро́ўна
Морфаметрыя
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,31 км²
Аб’ём 0,00077 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,26 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 15,2[1] км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Астро́ўна (Беларусь)
Астро́ўна
Астро́ўна
Астро́ўна (Віцебская вобласць)
Астро́ўна
Астро́ўна
Map

Плошча паверхні Астроўна складае 0,31 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,5 км, найбольшая глыбіня 3 м. Плошча вадазбору 12,5 км² (3,96[2]). Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, спадзістыя і забалочаныя. Даўжыня берагавой лініі каля 4,26 км. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 3,6 га.

Возера слабапраточнае. Злучана ручаямі (пратокамі) з азёрамі Расна, Блізніца, Чырвонае. Прыкладна ў 3 км на паўночны ўсход ад возера вёска Блізніца.

У возеры водзяцца шчупак, карась, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць