Бярозаўскае (возера, Глыбоцкі раён)

Бяро́заўскаевозера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Паловіца, за 16 км на поўнач ад горада Глыбокае, за 0,5 км ад вёскі Залессе.

Бярозаўскае
Каардынаты: 55°16′53,26″ пн. ш. 27°42′16,51″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 142[1] м
Даўжыня 1,12 км
Шырыня 0,87 км
Плошча 0,56 км²
Аб'ём 0,00103 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,3 км
Найбольшая глыбіня 3,2 м
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Салёнасць да 0,311 ‰
Празрыстасць 0,5 м
Плошча вадазбору 4,2 км²
Упадаюць рака Паловіца
Выцякаюць рака Паловіца
Бярозаўскае (Беларусь)
Бярозаўскае
Бярозаўскае
Бярозаўскае (Віцебская вобласць)
Бярозаўскае
Бярозаўскае

Плошча паверхні 0,56 км². Даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,8 м. Аб′ём вады 1,03 млн. м³. Плошча вадазбору 4,2 км².
Катлавіна Бярозаўскага возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ш напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на ўсходзе і паўднёвым усходзе да 15—20 м, пераважна разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая, у паўднёвай частцы ўтварае заліў. Берагі пясчаныя, паўночна-ўсходнія і паўднёва-ўсходнія забалочаныя. Вакол возера тарфяністая пойма шырынёй да 300 метраў. Возера складаецца з двух плёсаў, злучаных пралівам. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Дно паўночнага плёса выслана пераважна крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Праз возера працякае рака Паловіца. Шырыня паласы расліннасці 8—75 м да глыбіні 1,8 м. Паўднёвы плёс і праліў паміж плёсамі зарастаюць цалкам.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, плотка, краснапёрка, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

СпасылкіПравіць