Сітна (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Сітна)

Сі́тненскае (Сітняцкае возера, Сітна) — возера ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вярхіта. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля вёскі Сітна.

Сітна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 155,8[1] м
Даўжыня 1,88 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,47 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,43 (4,25[2]) км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Басейн
Плошча вадазбору 9,77 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сітна (Беларусь)
Сітна
Сітна
Сітна (Віцебская вобласць)
Сітна
Сітна
Map

Плошча паверхні возера 0,47 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 1,88 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,43 (4,25[2]) км. Плошча вадазбору 9,77 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй каля 10—14 м, параслі хмызняком, на поўначы — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.

У заходняй частцы возера выцякае ручай у раку Вярхіта.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць