Восіп Антонавіч Казлоўскі
Во́сіп (Ю́заф) Анто́навіч Казло́ўскі (1757, засценак Казлоўскі, Прапойскае староства, цяпер Слаўгарадскі раён — 27 лютага (11 сакавіка) 1831, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — беларускі, польскі і расійскі кампазітар, арганіст.
Восіп Казлоўскі | |
---|---|
Józef Kozłowski | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Юзаф Казлоўскі |
Поўнае імя | Восіп Антонавіч Казлоўскі |
Дата нараджэння | 1757[1][2][…] ці 10 верасня 1759 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1831[1][2] |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, арганіст, спявак, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Біяграфія
правіць3 беларускай шляхты. 3 1768 г. вучыўся ў Варшаўскай капэле пры касцёле Св. Яна. У 1773—1778 гг. настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага ў Гузаве пад Варшавай, бываў у рэзідэнцыі Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме. У 1780-я г. па запрашэнні Р. А. Пацёмкіна пераехаў у Пецярбург, дзе хутка заваяваў усеагульнае прызнанне і аўтарытэт як кампазітар і арганізатар музычнага жыцця расійскай сталіцы (з 1799 г. «інспектар музыкі» імператарскіх тэатраў, з 1803 г. «дырэктар музыкі»). Тут сустракаўся з Міхалам Клеафасам Агінскім, выдаваў яго творы. У пачатку XIX ст. наведваў яго маёнтак Залессе на Гродзеншчыне, напісаў там музыку да спектакля «Дажынкі ў Залессі». Бываў у Гарадзішчы ў сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі Каралю Ельскаму[A]. Пасля 1819 г. пераехаў у Прапойск (цяпер Слаўгарад), дзе працаваў кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава.
Творчасць
правіцьПапулярнасць і славу Казлоўскаму як кампазітару прынёс святочны паланэз «Гром перамогі, гучы», напісаны з нагоды ўзяцця Ізмаіла ў 1791 г., які фактычна стаў дзяржаўным гімнам Расійскай імперыі. Яго творы напісаны пераважна ў новых для тагачаснага рускага музычнага мастацтва жанрах: «Рэквіем» (1798 г., на смерць апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага), аркестравыя і фартэпіянныя паланэзы, лірычныя песні-рамансы, у т.л. 30 «Расійскіх песень», меладрамы (музыка да трагедый Ж.Расіна, У. А. Озерава, Я. Б. Княжніна, А.Грузінцава і іншыя).
Ён наблізіў жанр «трагедыі на музыцы» да оперы. Адзін з пачынальнікаў рускага раманса. Аўтар уверцюр і антрактаў для аркестра, якія падрыхтавалі глебу для рускага праграмнага сімфанізму.
Казлоўскі лічыцца класікам рускай музыкі даглінкаўскай пары, стваральнікам героіка-драматычнага і лірыка-псіхалагічнага кірунку ў сімфанічнай музыцы, з’яўляецца правадніком новых, прынесеных з Захаду жанрава-стылявых плыняў у рускім мастацтве, якія спрыялі яго «вестэрнізацыі» і якаснаму ўздыму. Галоўныя вобразна-эмацыянальныя сферы музыкі Казлоўскага — прыўзнята-святочная, трагедыйная («бетховенская») і лірыка-сентыментальная. У творах спалучаюцца рысы класічнага і рамантычнага светаадчуванняў. Творчасць Казлоўскага, знітаваная з культурамі Беларусі, Польшчы і Расіі, з’яўляецца яркім і дасканалым узорам мастацтва пераходнай пары, што падрыхтавала наступленне ўласна рамантычнай эпохі.
Заўвагі
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Г. Риман Козловский // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 647.
- ↑ а б Н. Л—ский Козловский, Иосиф Антонович // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 41–42.
- ↑ а б Козловский Осип Антонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://stmus.ru/Archive%20files/starmus-2015-2.pdf Праверана 21 лютага 2023.
Літаратура
правіць- Дадзіёмава В. У. Восіп Казлоўскі (1757—1831): Кароткі нарыс жыцця і творчасці / Уклад. Я.Паплаўскі. — Мн.: НТКА «Беларуская капэла», 1995. — 22 с.
- Дадзіёмава В. У. Восіп Казлоўскі // Дадзіёмава В. У. Нарысы гісторыі музычнай культуры Беларус: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва / В. У. Дадзіёмава; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Кафедра беларускай музыкі, Праблемная навукова-даследчая лабараторыя музыкі. — Мн.: БДАМ, 2001. — С. 119—136. — (Музычная культура Беларусі).
- Казлоўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).