Вядомыя асобы Кобрына
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Вядомыя ўраджэнцы Кобрына:
А
правіць- Гдалія Алон (па нар. Рагазніцкі; 1901—1950) — ізраільскі гісторык, даследнік Талмуда і гісторыі эпохі Другога Храма
- Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 1964) — беларускі юрыст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
- Георгій Георгіевіч Амельянюк (нар. 1966) — кандыдат біялагічных навук (1992), доктар юрыдычных навук (2005), прафесар.
- Міраслаў-Віктар Карлавіч Астрамецкі (нар. 1936) — беларускі мастак.
Б
правіць- Аарон Бекер (1905—1995) — ізраільскі прафсаюзны дзеяч. Дэпутат Кнэсета.
- Таццяна Сяргееўна Берлін (нар. 1977) — беларуская шахматыстка
- Ісраэль Хаім Білецкі (1914—1992) — ізраільскі паэт, літаратурны крытык.
- Баляслаў Бохвіц (1907—1995) — польскі вучоны.
Г
правіць- Вячаслаў Анатолевіч Гніцій (нар. 1963) — беларускі фармацэўт. Генеральны дырэктар РУП «Белфармацыя».
- Анатоль Міхайлавіч Гуль (нар. 1928) — беларускі архітэктар.
Д
правіць- Багдан Дрождж (1926—2009) — польскі вучоны.
З
правіць- Оскар Зарыскі (1899—1986) — амерыканскі матэматык.
К
правіць- Аляксандр Міхайлавіч Капіроўскі (нар. 1951) — савецкі і расійскі мастацтвазнаўца. Кандыдат педагагічных навук, прафесар
- Роберт Ісакавіч Каплан-Інгель (1884—1951) — архітэктар і гісторык навукі.
- Уладзімір Дзмітрыевіч Карлаў (нар. 1946) — заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны. Доктар тэхнічных навук, прафесар[1].
- Сяргей Віктаравіч Касцюк (нар. 1977) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне высокамалекулярных злучэнняў.
- Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (1919—2001) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
- Ягор Васільевіч Клюка (нар. 1995) — беларускі валейбаліст.
- Віктар Уладзіміравіч Краснапрошын (нар. 1947) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі, тэарэтычных асноў інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (2008), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (2008).
Л
правіць- Віктар Андрэевіч Лісковіч (нар. 1960) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
М
правіць- Яўген Мікалаевіч Мачульскі (1922) — савецкі матэматык.
- Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч (нар. 1936) — акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыі вытворчасці, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі менеджменту, заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі.
Н
правіць- Ігар Аляксеевіч Навумаў (нар. 1966) — беларускі ўрач-гігіеніст, хірург. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар.
П
правіць- Ар’е Палонскі
- Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў (нар. 1984) — беларускі футбаліст.
- Марына Паўлава (нар. 1989) — беларуская валейбалістка.
- Лазар Прыбульскі (1879—1928, Варшава) — польскі лекар.
Р
правіць- Наталля Радзіна (нар. 1979) — журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта charter97.org.
- Яўген Аляксандравіч Рагоўскі (1855—1912) — фізіка, метэаролага, прафесара.
С
правіць- Таццяна Мікалаеўна Саўчук (нар. 1970) — беларускі прафесар, доктар філалагічных навук.
- Вольга Сацюк (нар. 1993) — беларуская спявачка.
- Ігар Хведаравіч Сідарук (нар. 1964) — беларускі пісьменнік і драматург.
- Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук (нар. 1968) — беларускі дыпламат.
- Сямён Юльянавіч Сідарчук (1882—1932) — інжынер, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў на сучаснай тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны.
- Іван Іванавіч Сінчук (нар. 1956) — беларускі гісторык, археолаг і нумізмат, аўтар навуковых прац па нумізматыцы і археалогіі.
- Алег Анатолевіч Стральчонак (1947—2010) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік НАН РБ (з 1994).
Ц
правіць- Герман Цітоў (нар. 1985) — беларускі эстрадны спявак, кампазітар, тэле- і радыёвядучы.
Ш
правіць- Бецалель Шахар (іўр.: בצלאל שחר) (1907—1975) — ізраільскі пісьменнік. Дырэктар культурна-асветніцкага цэнтра Гістадрута.
Э
правіць- Самуэль Эпстайн (1919—2001) — канадскі геахімік.