Вялікія Лясковічы

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Вялі́кія Ляско́вічы[1] (трансліт.: Vialikija Liaskovičy, руск.: Великие Лесковичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 30,5 км ад Бярозы, за 35,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Вялікія Лясковічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 157 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225228
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208857008
Вялікія Лясковічы на карце Беларусі ±
Вялікія Лясковічы (Беларусь)
Вялікія Лясковічы
Вялікія Лясковічы (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Лясковічы

Гісторыя

правіць

Узгадваецца ў 1864 годзе як вёска пад назвай Лясковічы ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе в. Лясковічы, таксама маёнтак Вялікія Лясковічы. Разам з маёнткам Малыя Лясковічы і маёнткам Лаза-Лясковічы памешчыку Івану Бічу належала 1070 дзес. зямлі. У другой палове XIX ст. ў маёнтку Лясковічы быў пабудаваны сядзібны драўляны дом, закладзены невялікі пейзажны парк з сістэмай каналаў і сажалак, побач размяшчалася капліца (не захавалася). Сучасную назву атрымала ў канцы XIX ст., працавалі хлебазапасны магазін і малочная крама.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, в. Лясковічы Чарнякоўскай гміны Палескага ваяводства, з 1926 года — у Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года — у Сігневіцкай гміне. Апошнім уладальнікам маёнтка быў Ян Біч.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Пешкаўскім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсках Вялікія і Малыя Лясковічы 11 жыхароў, на фронце загінулі 17 воінаў-землякоў.

З 16 ліпеня 1954 года ў Боркаўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі сярэдняя школа, клуб, крама. У 1976 годзе ў выніку ўзбуйнення калгаса «Воркі» быў створаны калгас «Лясковічы» з цэнтр, сядзібай у Вялікіх Лясковічах.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].

Планіроўка

правіць

Планіровачна складаецца з 2 вуліц, адна з якіх арыентавана з поўначы на поўдзень, друтая — з паўночнага захаду на поўдзень, злучаных трыма кароткімі паралельнымі вуліцамі, арыентаванымі з захаду на ўсход.

Насельніцтва

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вэлі́кі Ляско́вічы
  2. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць