Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў

Вячаслаў Грыгараў (нар. 8 сакавіка 1982, Баранавічы) — былы беларускі футбаліст, гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Пасля заканчэння кар’еры — футбольны трэнер, у цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночай футбольнай каманды [[ЖФК Мінск|]~~].

Футбол
Вячаслаў Грыгараў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў
Нарадзіўся 8 сакавіка 1982(1982-03-08)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь ЖФК Мінск
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 — 1999 Беларусь РВАР (Мінск) 40 (5)
2000 Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 4 (1)
2000 — 2002 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 40 (7)
2003 — 2004 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 40 (2)
2005 — 2006 Беларусь Нёман (Гродна) 37 (1)
2007 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 12 (1)
2007 Чэхія Мутэніцы
2008 — 2010 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 61 (2)
2011 — 2015 Беларусь Слуцк 107 (4)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2002 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2015 Беларусь Слуцк в.а.
2016 — 2017 Беларусь Слуцк
2019 — Беларусь ЖФК Мінск

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 снежня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з’яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА». У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».

У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад’ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.

У 2011 годзе стаў іграком «Слуцка», дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з’явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан Юрыя Крата, Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.

У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[4] і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»[5]. Сезон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 года стала вядома, што «Слуцк» не будзе падаўжаць кантракт з трэнерам[6].

Пазней стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Мінска»[7]. У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Мінск»[8].

МіжнароднаяПравіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998 Д3-А РВАР   20 2
1999 Д3-А РВАР   20 3
2000 (1) Д3-А РШВСМ-Алімпія   4 1
2000 (2) Д1 БАТЭ   12 2
2001 Д1 БАТЭ   23 2
2002 Д1 БАТЭ   5 0
2003 Д1 Тарпеда-СКА   15 0
2004 Д1 Тарпеда-СКА   25 2
2005 Д1 Нёман   20 1
2006 Д1 Нёман   17 0
2007 (1) Д2 Граніт   12 1
2007/08 (1) Д3 Мутэніцы   ? ?
2008 Д1 Граніт   25 2
2009 Д1 Граніт   12 0
2010 Д2 Граніт   24 0
2011 Д2 Слуцк   28 1
2012 Д2 Слуцк   19 2
2013 Д2 Слуцк   25 1
2014 Д1 Слуцк   27 0
2015 Д1 Слуцк   8 0

Зноскі

СпасылкіПравіць