Вячорніца матроны
Вячо́рніца матроны[3], Гаштва[4][5], Начная фіялка, Начная прыгажуня[6] (Hesperis matronalis) — від травяністых раслін з роду Вячорніца (Hesperis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Вячорніца матроны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Hesperis matronalis L. | |||||||||||||||||
|
Назва
правіцьРодавая назва Hesperis паходзіць ад грэчаскага слова вечар, і назва была, верагодна, дадзена за тое, што пах кветак становіцца больш прыкметным бліжэй да вечара[7].
Батанічнае апісанне
правіцьЛісце
|
Двугадовыя ў культуры або кароткажывучыя шматгадовыя расліны вышынёй 30—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, зубчастае, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі ліловага або бэзавага колеру. Плод — стручок.
Распаўсюджанне
правіцьРастуць на тэрыторыі Еўразіі і культывуюцца ў многіх іншых раёнах свету за іх прывабныя, вяснова-квітнеючыя кветкі. У некаторых з гэтых абласцей, від здзічэў і стаў пустазеллем.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Britton, N. F.; Brown, Addison (1970). An illustrated flora of the northern United States and Canada: from Newfoundland to the parallel of the southern boundary of Virginia, and from the Atlantic Ocean westward to the 102d meridian. New York: Dover Publications. pp. 175. ISBN 0-486-22643-3.
Літаратура
правіць- Траццякоў Д. І. Вячорніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Бурава Э. А. Вячорніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 528. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Вечерница ночная фиалка — Hesperis matronalis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)