Арэшкавічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці

Арэ́шкавічы[1] (трансліт.: Areškavičy, руск.: Орешковичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 75 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач.

Вёска
Арэшкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 166 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222819
Аўтамабільны код
5
Арэшкавічы на карце Беларусі ±
Арэшкавічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Арэшкавічы (Пухавіцкі раён)
Арэшкавічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Арэшкавічы (Пухавіцкі раён)

Назва правіць

Назва вёскі напэўна паходзіць ад уласнага імя Арэшка, або адпаведнага патроніма (імя па бацьку, прозвішча). Таксама ёсць версія, што назва паходзіць ад арэшніка, якога шмат расло ў ваколіцах вёскі.

Гісторыя правіць

Ранняя гісторыя правіць

Упершыню Арэшкавічы ўпамінаюцца пад 1560 годам у інвентары Свіслачы[2]. Прыватная вёска ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1599 годзе сяло, 29 дымоў, былі бабровыя гоны на рацэ Свіслач, у тым жа годзе Крыштаф Слушка перадаваў маёнтак Адаму Храбтовічу. У 1647 годзе Арэшкавічы перайшлі ва ўладанне Скіндэраў[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ёсць царква Покрыва Багародзіцы, карчма. У 1886 годзе на базе царкоўна-прыходскай школы адкрыта школа граматы, у якой у 1890 годзе вучылася 6 хлопчыкаў. У 1897 годзе была царква, піцейны дом, у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1912 годзе адкрыта 1-класнае земскае народнае вучылішча.

Найноўшы час правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені (навучалася 50 хлопчыкаў, 13 дзяўчынак). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Арэшкавічы», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

З 1960 года да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 25 двароў, 188 жыхароў
  • 1897 год — 501 жыхар
  • пач. XX ст. — 90 двароў, 572 жыхары
  • 1917 год — 114 двароў, 661 жыхар
  • 1969 год — 82 двары, 205 жыхароў
  • 2002 год — 84 двары, 233 жыхары
  • 2007 год — 190 жыхароў
  • 2010 год — 166 жыхароў

Інфраструктура правіць

Культура і грамадства правіць

  • Арэшкавіцкая сельская бібліятэка (адкрыта 1 кастрычніка 1968)
  • Дом культуры
  • У вёсцы раней працавала школа. Арэшкавіцкае аднагадовае народнае вучылішча было заснавана ў 1912 годзе. У 1923 годзе на сродкі жыхароў пачалі будаваць новую школу. За некалькі гадоў да вайны Арэшкавіцкая чатырохгадовая школа была пераведзена ў сямігодку. У пасляваенны час была сямігадовая школа, а потым васьмігадовая. У 1983 годзе школа была закрыта[4].

Медыцына правіць

Фельчарска-акушэрскі пункт.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Першыя пісьмовыя звесткі пра Арэшкавічы. talka.info. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2016.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  4. http://old.talka.info/sareshk.html Архівавана 16 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

  • Арэшкавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 113. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць