Балашы (Віцебскі раён)
Балашы́[1] (трансліт.: Balašy, руск.: Балаши) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 36 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 42 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Вёска
Балашы
|
Гісторыя
правіцьУ пачатку 18 стагоддзя вёска Балашы ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вядома ў складзе маёнтка Каспляны ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, уладанне графа А.Пацея, які ў 1819 годзе прадаў маёнтак памешчыку Івану Нісцілоўскаму. У 1846 годзе належала малалетнім нашчадкам памешчыка Фёдара Багдановіча. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1850 годзе тут дзейнічаў малы перавоз — паром з пад’ёмам 200 пудоў і пад’ёмам 1 коннай падводы і для перавозу сялян на працу на палі процілеглага берага. У 1905 годзе вёска (97 дзесяцін зямлі) адносілася да Лішкуноўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 сакавіка 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 2 км у вёсцы Каспляны, у якой 1924 годзе навучалася 7 вучняў з Балашоў. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 27 двароў і загубілі 48 жыхароў, 15 вяскоўцаў загінулі ў баях супраць гітлераўскіх на франтах вайны, 24 у партыханскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. У 1954—1960 гадах цэнтр Балашоўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. У 1969 годзе ў калгасе «Серп і молат». У 2003 годзе знаходзілася ў складзе РУСП «Эксперыментальная база імя Шмырова». З 20 чэрвеня 2013 года ў Суражскім сельсавеце.
Насельніцтва
правіць- 10 двароў, 88 жыхароў (1785)
- 5 двароў, 63 жыхары (1846, інвентар)
- 7 двароў, 56 жыхароў (1905)
- 18 двароў, 110 жыхароў (1926)
- 45 двароў, 131 жыхар (1941)
- 54 двары, 185 жыхароў (1969)
- 35 гаспадарак, 58 жыхароў (2003)
- 5 гаспадарак, 5 жыхароў (2018)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх