Крыстампалле

вёска ў Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць, Беларусь
(Пасля перасылкі з Вёска Крыстампалле)

Крыста́мпалле[A] (трансліт.: Krystampallie, руск.: Кристамполье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 30 км на захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Мінска, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Вёска
Крыстампалле
Цэнтр вёскі
Цэнтр вёскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 51 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244863026
Крыстампалле на карце Беларусі ±
Крыстампалле (Беларусь)
Крыстампалле
Крыстампалле (Мінская вобласць)
Крыстампалле

Гісторыя правіць

 
Дарожны ўказальнік на дарозе з боку вёскі Церабель

Вялікае Княства Літоўскае. Расійская імперыя правіць

У XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Быкоўскіх, уваходзіла ў дамен Русаковічы[3]. На 1784 год уласнасць Вінцэнта Якса-Быкоўскага. Ад прозвішча Быкоўскіх вёска таксама мела назву Быкаўская Слабада, Быкава.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.

У 1856 годзе Юзэфа Быкоўская, што была ўнучкай Вінцэнта, выйшла замуж за Уладзіслава Вайсенгофа, да якога вёска разам з Русаковічамі адышла праз вена. Пазней гэтымі землямі валодаў іх сын Ян Вайсенгоф, а далей Генрых Вайсенгоф (1859—1922), які ажаніўся з Людвікай Сакольскай. У 1858 годзе вёска Крысцінполь у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 80 рывізскіх душ. У 1870 годзе вёска і маёнтак памешчыка Вайсенгофа ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета[2]. Паводле перапісу 1897 года была капліца, хлебазапасны магазін, пітная ўстанова.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1930-х гадах створаныя калгасы «Добрая воля» і імя С. М. Будзённага, былі 2 кузні[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У сакавіку 1944 года нацысцкія войскі спалілі вёску. Пасля вайны вёска адноўленая

29 чэрвеня 2006 года вёска перададзеная з ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавета ў склад Праўдзінскага пасялковага савета[4]. Да 28 траўня 2013 года ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасля скасавання Праўдзінскага пасялковага савета вёска ўключаная ў Навапольскі сельсавет[5].

Насельніцтва правіць

  • 1897:
    • вёска — 60 двароў, 332 жыхары
    • маёнтак — 11 жыхароў
  • 1908:
    • вёска — 74 двары, 405 жыхароў
    • фальварак — 1 двор, 4 жыхары
  • 1917:
    • вёска — 78 двароў, 400 жыхароў
    • фальварак — 14 жыхароў
  • 1940 — 80 двароў, 437 жыхароў
  • 1960 — 282 жыхары
  • 1999 — 90 жыхароў
  • 2002 — 36 двароў, 74 жыхары
  • 2010 — 51 жыхар
  • 2012 — 16 гаспадарак, 38 жыхароў

Эканоміка правіць

У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчай філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсервіс»[2].

Спіс вуліц правіць

  • Цэнтральная вуліца[6]

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. Сустракаецца таксама варыянт Крыстампо́лле, Крыштампо́лле, Крыстапо́лле[1], Крыстампо́льская Слабо́дка[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by.
  4. «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Архівавана 22 кастрычніка 2020. (руск.)
  5. Рашэнне мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 траўня 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021. Праверана 11 сакавіка 2020.

Літаратура правіць

  • Крыстамполле // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 151. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.

Спасылкі правіць