Лоша (Уздзенскі раён)
Ло́ша[1] (трансліт.: Loša) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Лоша і беразе Лашанскага вадасховішча. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Аграгарадок
Лоша
| ||||||||||||||||||||||
Лоша на Вікісховішчы
|
Да 2013 года Лоша была цэнтрам Лашанскага сельсавета[2]. Размешчана на шашы Узда — Валяр'яны. За 16 км на ўсход ад Узды, 38 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.
Гісторыя
правіцьВядома з XVII стагоддзя як уладанне князёў Галоўчынскіх. У XVIII стагоддзі пры гасцінцы Узда — Шацк фарміравалася як мястэчка. У XVIII—XIX стагоддзях уласнікамі Лошы былі Заранкі, Ленскія, Завішы, Грабоўскія-Тапорчыкі. У гэты час Лоша ўваходзіла ў маёнтак Таўкачэвічы Менскага павета. З 1793 года ў Расійскай імперыі. У XIX — пачатку XX стагоддзя сяло, потым мястэчка Слабада Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1860-я гады ў сяле дзейнічала школа, царква, сінагога. З 1924 года цэнтр сельсавета Уздзенскага раёна. Цэнтр калгаса імя Ільіча. Лясніцтва. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, магазіны.
Гістарычныя і памятныя мясціны
правіцьБрацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. За 5 км на захад ад вёскі стаянка каменнага веку.
Дэмаграфія
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б в БелЭн 1999.
Літаратура
правіць- Шаблюк В. У. Ло́ша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лоша (Уздзенскі раён)