Скробава

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Скробава)

Скро́бава[1] (трансліт.: Skrobava, руск.: Скробово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўнач ад Баранавіч, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 276 жыхароў, 118 гаспадарак (2005).

Вёска
Скробава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 132 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225368
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812088
Скробава на карце Беларусі ±
Скробава (Беларусь)
Скробава
Скробава (Брэсцкая вобласць)
Скробава

Гісторыя правіць

У канцы 1880-х гг. на безымяннай рэчцы, прытоку ракі Сэрвач, з назвай Скробава існавалі 2 вёскі (18 і 14 двароў) і 2 фальваркі. Адзін з іх належаў Данейкам, а другі — Анкутам. Вёскі і фальваркі ўваходзілі ў Цырынскую воласць Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавала царкоўна-прыходская школа.

Падчас Першай сусветнай вайны ў наваколлі Скробава адбываліся жорсткія баі паміж войскамі Расійскай імперыі і Германіі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Скробаўскага сельсавета[2].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Паводле перапісу 1959 годзе існавалі 2 вёскі: Скробава Горнае і Скробава Дольнае. У 1970 годзе да вёскі Горнае Скробава далучана вёска Дольнае Скробава[3].

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Карчоўскага сельсавета[4].

Інфраструктура правіць

Працуюць калгасная сядзіба, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, клуб, бібліятэка, школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва правіць

  • XX стагоддзе:
    • 1959 — Скробава Горнае — 188 жыхароў, Скробава Дольнае — 217 жыхароў.
    • 1970 — Скробава Горнае — 184 жыхары, Скробава Дольнае — 240 жыхароў.
    • 1998 — 114 двароў, 307 жыхароў
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 276 жыхароў, 118 гаспадарак.

Славутасці правіць

  • Брацкая магіла рускіх воінаў, што загінулі ў баях з германскімі войскамі ў 1917 годзе (у 1984 устаноўлена пліта), за 1,5 км на ўсход ад вёскі.
  • Помнік землякам.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць