Сёгда

вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Сёгда)

Сёгда[1] (трансліт.: Siohda, руск.: Сёгда) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.

Вёска
Сёгда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 22 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовыя індэксы
231452
Аўтамабільны код
4
СААТА
4233830076
Сёгда на карце Беларусі ±
Сёгда (Беларусь)
Сёгда
Сёгда (Гродзенская вобласць)
Сёгда

Назва правіць

Назва Сёгды пайшла ад адпаведнай назвы рэчкі, якая, у сваю чаргу, мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака» (роднасна лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo)[2].

 
Рака Сёгда каля вёскі Руднікі

Так жа сама ўтвораныя і рачныя назвы Ясельда, Грыўда, Нёўда, Саколда, Голда. У прусаў вядомы ўтвораны блізкім чынам рэліктавы гідронім Asege-wad «Яршовае возера»[3].

Назвы з элементам -da паказваюць арэал менш-больш паміж Наваградкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале вядомыя і іншыя выразныя яцвяжскія гідронімы: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z.

Антрапанімія правіць

Паводле надпісаў на надмагіллях на могілках вёскі Сёгда, у ХХ стагоддзі тут бытавалі антрапонімы Сак (найбольш распаўсюджанае), Ждан, Уласевіч, Чубрык, Клаўсуць, Шэга, Ралла і інш.

Вядомыя асобы правіць


Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья.. — М., 1962. — С. 169—170.
  3. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.

Спасылкі правіць