Тапілішкі

аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Тапілішкі)

Тапі́лішкі[1] (трансліт.: Tapiliški, руск.: Топилишки) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядскага сельсавета. Да 2002 года Тапілішкі ўваходзілі ў склад Шчучынскага сельсавета[2].

Аграгарадок
Тапілішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 798 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1514
Паштовыя індэксы
231530
Аўтамабільны код
4
СААТА
4258835081
Тапілішкі на карце Беларусі ±
Тапілішкі (Беларусь)
Тапілішкі
Тапілішкі (Гродзенская вобласць)
Тапілішкі

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 4 кіламетры на поўнач ад Шчучына, за 65 кіламетраў ад Гродна, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка[3].

Ад імя тыпу Tapila (з утваральнікам -il-) — прускі тапонім Tapil-kayme (caymis "вёска").

Гісторыя

правіць

У 1865 годзе вёска (68 рэвізскіх душ, Шчучынскай воласці Лідскага павета, валоданне Друцкіх-Любецкіх). У 1893 годзе — 123 жыхары; у 1905 годзе — 205 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. Побач знаходзілася аднайменная лясная старожка. 3 1921 годзе ў Шчучынскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе вёска (30 двароў, 196 жыхароў) і леснічоўка (9 жыхароў). З 20 верасня 1944 года Тапілішкі ў Гродзенскай вобласці БССР. У 1940 годзе вёска налічвала 79 двароў, 249 жыхароў; былая леснічоўка — 11 жыхароў. 1950 годзе ў вёску сселены жыхары хутара Баранаўшчына (у 1940 годзе былы фальварак, 4 дамы, 19 жыхароў).

Насельніцтва

правіць
  • 123 жыхары (1893)
  • 205 жыхароў (1905)
  • 196 жыхароў, 30 двароў (1921)
  • 249 жыхароў, 79 двароў (1940)
  • 279 двароў, 858 жыхароў (2001)
  • 281 двор, 876 жыхароў (2002)[3]

Інфраструктура

правіць
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Магазін
  • Лазня
  • Птушкарэпрадуктар

Славутасці

правіць
 
Тапілішкаўскія валуны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Тапілі́шкі
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
  3. а б БелЭн 2002.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць