Віктар Раманавіч Карасёў

Віктар Раманавіч Карасёў (нар. 12 лютага 1937, Ветрына) — беларускі краязнавец.

Віктар Раманавіч Карасёў
Дата нараджэння 12 лютага 1937(1937-02-12) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік
Навуковая сфера краязнаўства
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Рыбакі, зараз г. п. Ветрына. У 1955 годзе скончыў Ветрынскую школу і паступіў у Даўгаўпілскае радыётэхнічнае авіяцыйнае ваеннае вучылішча. 27 год аддаў службе ў Савецкай Арміі. Падчас службы паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Латвійскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1968 годзе. Пасля звальнення з вайсковай службы ў 1982 годзе ўладкаваўся на працу настаўнікам гісторыі ў Полацку, 8 гадоў выкладаў у сярэдніх школах № 9 і № 12, а потым пераехаў у Ветрына і 15 гадоў адпрацаваў настаўнікам гісторыі ў Ветрынскай школе. У 2003 годзе на яе базе быў адкрыты музей школы і роднага мястэчка (стваральнік — Віктар Раманавіч Карасёў).

Дзейнасць правіць

Вывучае гісторыю роднага пасёлка, вынікам чаго сталі кнігі «Ветрына і наваколле: храналогія гісторыі» (1999), «Мая любоў — Ветрына» і «Майго сэрца часцінка: нарысы з гісторыі Ветрынскай школы» (2004). Аўтар кніг «У памяці людской назаўжды» (2010), «Па гістарычных мясцінах полацкай зямлі» (2011), «Наддзвінне»: ад пачатку да сёння : гістарычны нарыс" (2012).

Дзякуючы Віктару Раманавічу, на Ветрыншчыне з’явіліся помнікі, мемарыяльныя дошкі ў гонар знакамітых землякоў: Г. Місуны, П. Клыпы, А. М. Семянтоўскага, Б. І. Эпімах-Шыпілы, В. С. Гарбука, С. П. і М. П. Сямашкаў, А. А. Грыневіча, Я. Кульнева і інш. У 2004 годзе стаў аўтарам эскіза герба Ветрына і арганізатарам устаноўкі мемарыяльнага знака з нагоды 500-годдзя пасёлка.

Публікацыі па ваеннай, гісторыка-краязнаўчай і літаратурна-мастацкай тэматыцы змяшчае на старонках рэспубліканскага і мясцовага друку. Супрацоўнічае з літаратурным аб’яднаннем «Наддзвінне». У 2012 годзе Віктар Раманавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Літаратура правіць

  • Воднева, І. Сапраўдны краязнаўца / І. Воднева // Полацкі веснік. — 2012. — 31 жн. — С. 10.
  • Гавяйновіч, В. Збіральнік Полацкай даўніны / В. Гавяйновіч // Полацкi веснiк. — 2007. — 20 сак. — С. 5.
  • Гавяйновіч, В. Каб ведалі, ганарыліся і стваралі / В. Гавяйновіч // Полацкi веснiк. — 2012. — 10 лют. — С. 4.
  • Загурская, Г. «Наддзвінне»: ад пачатку да сёння / Г. Загурская // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 12 кастр. — С. 7.
  • Каленік, А. Любіць свой край / А. Каленік // Полацкі веснік. — 2017. — 21 сак. — С. 4.
  • Карасеў Віктар Раманавіч // Краязнаўчая газета. — 2005. — № 7 (ліп.). — С. 2.
  • Катушонок, Г. Подарок Полоцку / Г. Катушонок // Информ Плюс (Полоцк). — 2012. — 1 марта. — С. 4.
  • Козик, А. Успехи краеведа / А. Козик // Витебский курьер. — 2003. — 14 февр. — С. 2.
  • Крупица, Н. Кто порадовал читателей / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. — 2019. — 3 янв. — С. 2.
  • Мацюшонак, Т. Каб і іншыя так любілі / Т. Мацюшонак // Культура. — 2007. — 3-9 лістап. — С. 14-15.
  • Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 3 жн. — С. 2.
  • Пукшанскі, А. Кожнай бы вёсцы свайго Карасёва… / А. Пукшанскі // Звязда. — 2007. — 13 сак. — С. 3.
  • Сопікава, В. Віншуем! / В. Сопікава // Полацкі веснік. — 2019. — 4 студз. — С. 18.
  • Шануючы свой родны кут // Полацкі веснік. — 2010. — 10 сак. — С. 5.

Спасылкі правіць