Дзераза гадавая, відлак, дзераза[3], бабін мур, вілак-дзераза, даршча, селяніка[4][5][6], бронец[3].
Вечназялёная расліна з доўгім паўзучым галінастым сцяблом даўжынёй да 1,5 метра, якое нясе прамастойныя, дыхатамічна разгалінаваныя парасткі вышынёй 10-30 см. Галінкі пакрыты больш рэдка сядзячымі, чым у дзеразы булавападобнай, лісцямі[2]. Лісце без валасістага заканчэння, жорсткае, адагнутае ўніз, вузкаланцэтнае[2], размешчана ў 5-8 радоў. Каласкі адзіночныя, шчыльныя, сядзячыя, на аблісцелых верхавінках парасткаў.
Спарафілы круглавата-яйцападобныя, завостраныя, верхавінка іх вызубленая. Спарангіі дыяметрам 1,5-2 мм.
Споры прарастаюць цераз 6-7 гадоў. Полавая спеласць гаметафіта настае праз 12 гадоў.
Расце ў яловых, радзей хваёвых і чорнаальховых лясах. Ценелюбівая расліна[2].
У Беларусі сустракаецца паўсюдна, але радзей за іншыя віды дзеразы[2].
Вылучаюць да шасці падвідаў:[7]
- Lycopodium annotinum ssp. alpestre (Hartm.) A.Löve & D.Löve
- Lycopodium annotinum ssp. pungens (Bach.Pyl.) Hultén
- Lycopodium annotinum var. acrifolium Fern.
- Lycopodium annotinum var. alpestre Hartm.
- Lycopodium annotinum var. annotinum L.
- Lycopodium annotinum var. pungens (Bach.Pyl.) Desv.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д Плаун годичный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 66. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Данные ITIS
- Зубкевіч Г. І. Дзераза // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Ильин М. М. Род 34. Плаун — Lycopodium // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — 302 + XVI с. — 5 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 111. — 665 с. — ISBN 8-87317-091-6. Архівавана 2 лютага 2014.
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я., Лушпа В. І., Шаброва С. І. Дари лісів. — К.: Урожай, 1979 (укр.)
- Плаун годичный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)