Віліс Лаціс
Віліс Лаціс (лат.: Vilis Lācis; 12 мая 1904[1], Вецмілгравіс[d] — 6 лютага 1966[2][1], Рыга[3]) — латышскі пісьменнік, латвійскі і савецкі дзяржаўны дзеяч.
Віліс Лаціс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Vilis Lacis | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Ян Пейвэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жумбай Шаяхметаў | ||||||
Пераемнік | Ян Пейвэ | ||||||
Нараджэнне |
12 мая 1904 сяло Рынужы, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя |
||||||
Смерць |
6 лютага 1966 (61 год) Рыга, Латвійская ССР, СССР |
||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Партыя | КПСС | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Народны пісьменнік Латвійскай ССР (1947). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1949, 1952). Член Камуністычнай партыі Латвіі з 1928 года. Член УКП (б) з 1940 года. Старшыня СМ (СНК) Латвійскай ССР (1940—1959).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 мая 1904 года ў в. Рынужы Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — у межах мікрараёна Вецмілгравіс Рыгі) ў сям’і партовага рабочага.
У 1933—1935 гадах быў бібліятэкарам Рыжскай гарадской бібліятэкі.
Старшыня Савета народных камісараў (Савета Міністраў) Латвійскай ССР з 25 жніўня 1940 года па 27 лістапада 1959 года.
З 20 красавіка 1954 года па 27 сакавіка 1958 года — Старшыня Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.
Памёр 6 лютага 1966 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на Лясных могілках.
Творчасць
правіцьУ 1935—1940 гадах супрацоўнічаў з газетай «Яўнакас зіняс». У 1933—1934 гадах стварыў свой самы папулярны твор — раман «Сын рыбака», у якім ўвёў у латышскую літаратуру самабытнага, валявога героя — неспакойнага шукальніка праўды, носьбіта лепшых якасцяў працоўнага народа. Раман меў велізарную папулярнасць. Пасля яго поспеху Лаціс прыняў рашэнне цалкам прысвяціць сябе прафесійнай пісьменніцкай працы.
Творчасць Лаціса, яго раманы, напісаныя ў духу твораў Джэка Лондана («Кумір натоўпу» (1935), «Старое марацкае гняздо» (1937), «Страчаная радзіма» (1940) і іншыя) карысталіся вялікай папулярнасцю. Імпанавала творчасць Лаціса і прэзідэнту К. Ульманiсу, які не звяртаў увагі на камуністычную дзейнасць пісьменніка.
22 студзеня 1940 года адбылася прэм’ера экранізацыі рамана «Сын рыбака», якая стала падзеяй у культурным жыцці Латвіі.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Лацис Вилис Тенисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Лацис Вилис Тенисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Краулинь К. Вилис Лацис. — М., 1958.
- Соколова И., Бочаров А. Вилис Лацис. — М., 1959.
- Табун Б. Вилис Лацис // История латышской литературы. Т. 2. — Рига, 1971.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віліс Лаціс