Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі

рускі пісьменнік
(Пасля перасылкі з Вісарыён Бялінскі)

Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі (30 мая (11 чэрвеня) 1811, крэпасць Свеаборг, Хельсінкі, Фінляндыя — 26 мая (7 чэрвеня) 1848, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст, філосаф, філосаф-заходнік.

Вісарыён Бялінскі
руск.: Виссарион Белинский
Бялінскі ў 1843 годзе. Мастак Кірыла Гарбатых
Бялінскі ў 1843 годзе.
Мастак Кірыла Гарбатых
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 мая (11 чэрвеня) 1811[1][2][…] ці 11 чэрвеня 1811(1811-06-11)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая (7 чэрвеня) 1848[1][5][…] (36 гадоў) ці 7 чэрвеня 1848(1848-06-07)[3]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
Жонка Maria Orlov[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, літаратурны тэарэтык, публіцыст
Гады творчасці 18301848
Кірунак літаратурная крытыка і публіцыстыка
Мова твораў Руская
Дэбют «Дзмітрый Калінін» (1830)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Супрацоўнічаў з часопісамі «Айчынныя запіскі» (1839—1846) і «Сучаснік» (з 1846).

Біяграфія

правіць

Дзед будучага крытыка — святар у сяле Бялыні Ніжняломаўскага павета Пензенскай губерні. Вісарыён нарадзіўся 11 чэрвеня 1811 года, у сям’і флоцкага лекара Рыгора Нікіфаравіча Бялынскага (17841835) у Свеаборгу (Суаменліна, крэпасць цяпер у межах Хельсінкі, Фінляндыя), дзе ў той час служыў ягоны бацька.[6]. Ранняе дзяцінства Вісарыёна супала з першымі гадамі Вялікага княства Фінляндскага. У далейшым (1816) бацька перасяліўся на службу ў родны край і атрымаў месца павятовага лекара ў горадзе Чамбары.

Навучыўшыся чытаць і пісаць у настаўніцы, Вісарыён быў аддадзены ў нядаўна адчыненую ў Чамбары павятовую вучэльню, адкуль у 1825 годзе перайшоў у губернскую гімназію, дзе правучыўся тры з паловаю гады, але курсу (на той час чатырохгадовага) не скончыў, бо гімназія яго не задавальняла, і задумаў паступіць у Маскоўскі універсітэт. Выкананне задумы было вельмі нялёгкім, бо бацька, праз абмежаванасць сродкаў, не мог забяспечваць Вісарыёна ў Маскве; але юнак вырашыў бедаваць, каб толькі быць студэнтам. У жніўні 1829 года ён быў залічаны ў студэнты па славесным факультэце, пад канец таго ж году прыняты на казённы рахунак. Паступаючы, будучы крытык «ашляхеціў» прозвішча, змякчыўшы яго як «Бялінскі».

Універсітэцкі перыяд

правіць

З 1829 да 1832 года вучыўся на славесным аддзяленні філасофскага факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Паступленне ва ўніверсітэт, апроч іспытаў, было звязана з цэлым шэрагам фармальнасцяў. У прыватнасці, патрабавалася парука «аб непрыналежнасці да таемных таварыстваў», якую забяспечыў генерал Дурасаў — знаёмы родзічаў Бялінскага. У Маскоўскім універсітэце тады ўжо з’явіліся маладыя прафесары — прадвеснікі бліскучага ўніверсітэцкага жыцця 40-х гадоў. Лекцыі Мікалая Надзеждзіна і Міхаіла Паўлава ўводзілі слухачоў у кола ідэяў германскай філасофіі (Шэлінга і Окена). Гэтае захапленне злучала студэнтаў у гурткі, з якіх у далейшым выйшлі дужа ўплывовыя дзеячы расійскай літаратуры і грамадскага жыцця. У гэтых гуртках Бялінскі і знайшоў сваіх сяброў і аднадумцаў (Герцэна, Агарова, Станкевіча…).

Пад уплывам тагачаснай філасофіі і рамантычнай літаратуры Бялінскі стварыў трагедыю «Дзмітры Калінін», якая вылучалася рэзкімі антыпрыгонніцкімі настроямі. Трапіўшы ў цэнзуру (якая складалася тады з універсітэцкіх прафесараў), трагедыя не толькі не была дапушчана да друку, але і падштурхнула Вісарыёна да адлічэння з універсітэта «праз няздатнасць»[7]. Застаўшыся без усякіх сродкаў, Вісарыён зарабляў урокамі і перакладамі французскіх раманаў. Бліжэй пазнаёміўшыся з прафесарам Надзеждзіным, ён пачынае перакладаць артыкулы для заснаванага ў 1831 часопіса «Тэлескоп» і ў верасні 1834 стварае свой першы сур’ёзны крытычны артыкул.

Літаратурная дзейнасць

правіць

Гэты крытычны артыкул «Літаратурныя летуценні. Элегія ў прозе (Литературные мечтания. Элегия в прозе)», ёсць бліскучым аглядам гісторыі расійскай літаратуры і вылучаецца высноваю Бялінскага, што ў сучасных яму расіян «няма літаратуры» ў ягоным разуменні, а ёсць невялікая колькасць пісьменнікаў. Але «прыйдзе час, — асвета разальецца ў Расіі шырокаю плынню, разумовае аблічча народу высветліцца… Але цяпер нам трэба вучэнне!…»

Другі літаратурны агляд Бялінскага (1836) прасякнуты тым жа духам адмаўлення: дастаткова назвы — «Нішто аб нічым, альбо справаздача сп. выдаўцу „Тэлескопа“ за апошняе паўгоддзе расійскай літаратуры». Але з’яўленне аповесцяў Гогаля і вершаў Кальцова ўжо дае крытыку надзею на лепшую будучыню.

У тыя гады Бялінскі знаходзіўся пад уплывам гуртка Станкевіча, дзе ў той час ў бясконцых каментарах і спрэчках вывучалася філасофская сістэма Гегеля і дзе галоўным аратарам быў Міхаіл Аляксандравіч Бакунін.

Пад канец 1839 года Бялінскі пераязджае ў Пецярбург, згадзіўшыся ўзяць на сябе крытычны аддзел у «Айчынных Запісках». З таго часу рэчаіснасць, на якую раней Бялінскі глядзеў праз ідэалістычную прызму, прымушае яго змяніць характар крытыкі — яна становіцца больш грамадскай. «Свабода творчасці лёгка ўзгадняецца са служэннем сучаснасці; для гэтага не трэба сябе прымушаць пісаць на тэмы… трэба толькі быць грамадзянінам, сынам свайго грамадства і сваёй эпохі…»

Апроч штогадовых аглядаў расійскай літаратуры, Бялінскі публікаваў артыкулы пра Дзяржавіна, Лермантава, Майкова, шэраг артыкулаў пра Пушкіна. Здароўе ж ягонае пагаршалася — развіваліся сухоты. Восенню 1845 года ён вытрымаў моцную хваробу, што пагражала жыццю, а напачатку 1846 года пакінуў «Айчынныя Запіскі». Пасля ён стаў супрацоўнікам новага часопіса «Сучаснік» («Современник»). У 1845 годзе ім быў адасланы знакаміты ліст да Гогаля[8], дзе Бялінскі абураецца адыходам раней ухваленага ім Гогаля ад ранейшых пазіцый.

Паездка за мяжу ў 1847 не дала ніякага выніку, і Бялінскі, ціха згасаючы, памёр 26 мая (7 ліпеня) 1848 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак.

Значэнне

правіць

Стаўшы, паводле Вароўскага, «першым разначынцам»[9], Бялінскі, як прадвеснік новага этапу ў расійскім рэвалюцыйна-вызваленчым руху, рыхтаваў для будучыні гэтага руху глебу і надалей быў неаднаразова названы «бацькам расійскай інтэлігенцыі».

Зноскі

  1. а б в Белинский, Виссарион Григорьевич // Русский биографический словарьСПб.: 1908. — Т. 3. — С. 591–648.
  2. Морозов П. О. Белинский, Виссарион Григорьевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. V. — С. 191–194.
  3. а б Педагоги и психологи мира — 2012.
  4. а б Белинский Виссарион Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б А. Лаврецкий, В. Гусев Белинский В. Г. // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  6. «Неистовый Виссарион» из Суоменлинны(недаступная спасылка)
  7. [1] Архівавана 21 ліпеня 2013.
  8. http://az.lib.ru/b/belinskij_w_g/text_0040.shtml
  9. http://dugward.ru/library/belinsky/vorovskiy_vissarion.html

Спасылкі

правіць