Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі
Вісарыён Рыгоравіч Бялінскі (30 мая (11 чэрвеня) 1811, крэпасць Свеаборг, Хельсінкі, Фінляндыя — 26 мая (7 чэрвеня) 1848, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст, філосаф, філосаф-заходнік.
Вісарыён Бялінскі | |
---|---|
![]() Бялінскі ў 1843 годзе. Мастак Кірыла Гарбатых | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 мая (11 чэрвеня) 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая (7 чэрвеня) 1848[1][4] (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Maria Orlov[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, скрыпач, літаратурны тэарэтык, публіцыст |
Гады творчасці | 1830—1848 |
Кірунак | літаратурная крытыка і публіцыстыка |
Мова твораў | Руская |
Дэбют | «Дзмітрый Калінін» (1830) |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Супрацоўнічаў з часопісамі «Айчынныя запіскі» (1839—1846) і «Сучаснік» (з 1846).
Біяграфія Правіць
Дзед будучага крытыка — святар у сяле Бялыні Ніжняломаўскага павета Пензенскай губерні. Вісарыён нарадзіўся 11 чэрвеня 1811 года, у сям’і флоцкага лекара Рыгора Нікіфаравіча Бялынскага (1784—1835) у Свеаборгу (Суаменліна, крэпасць цяпер у межах Хельсінкі, Фінляндыя), дзе ў той час служыў ягоны бацька.[5]. Ранняе дзяцінства Вісарыёна супала з першымі гадамі Вялікага княства Фінляндскага. У далейшым (1816) бацька перасяліўся на службу ў родны край і атрымаў месца павятовага лекара ў горадзе Чамбары.
Навучыўшыся чытаць і пісаць у настаўніцы, Вісарыён быў аддадзены ў нядаўна адчыненую ў Чамбары павятовую вучэльню, адкуль у 1825 годзе перайшоў у губернскую гімназію, дзе правучыўся тры з паловаю гады, але курсу (на той час чатырохгадовага) не скончыў, бо гімназія яго не задавальняла, і задумаў паступіць у Маскоўскі універсітэт. Выкананне задумы было вельмі нялёгкім, бо бацька, праз абмежаванасць сродкаў, не мог забяспечваць Вісарыёна ў Маскве; але юнак вырашыў бедаваць, каб толькі быць студэнтам. У жніўні 1829 года ён быў залічаны ў студэнты па славесным факультэце, пад канец таго ж году прыняты на казённы рахунак. Паступаючы, будучы крытык «ашляхеціў» прозвішча, змякчыўшы яго як «Бялінскі».
Універсітэцкі перыяд Правіць
З 1829 да 1832 года вучыўся на славесным аддзяленні філасофскага факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Паступленне ва ўніверсітэт, апроч іспытаў, было звязана з цэлым шэрагам фармальнасцяў. У прыватнасці, патрабавалася парука «аб непрыналежнасці да таемных таварыстваў», якую забяспечыў генерал Дурасаў — знаёмы родзічаў Бялінскага. У Маскоўскім універсітэце тады ўжо з’явіліся маладыя прафесары — прадвеснікі бліскучага ўніверсітэцкага жыцця 40-х гадоў. Лекцыі Мікалая Надзеждзіна і Міхаіла Паўлава ўводзілі слухачоў у кола ідэяў германскай філасофіі (Шэлінга і Окена). Гэтае захапленне злучала студэнтаў у гурткі, з якіх у далейшым выйшлі дужа ўплывовыя дзеячы расійскай літаратуры і грамадскага жыцця. У гэтых гуртках Бялінскі і знайшоў сваіх сяброў і аднадумцаў (Герцэна, Агарова, Станкевіча…).
Пад уплывам тагачаснай філасофіі і рамантычнай літаратуры Бялінскі стварыў трагедыю «Дзмітры Калінін», якая вылучалася рэзкімі антыпрыгонніцкімі настроямі. Трапіўшы ў цэнзуру (якая складалася тады з універсітэцкіх прафесараў), трагедыя не толькі не была дапушчана да друку, але і падштурхнула Вісарыёна да адлічэння з універсітэта «праз няздатнасць»[6]. Застаўшыся без усякіх сродкаў, Вісарыён зарабляў урокамі і перакладамі французскіх раманаў. Бліжэй пазнаёміўшыся з прафесарам Надзеждзіным, ён пачынае перакладаць артыкулы для заснаванага ў 1831 часопіса «Тэлескоп» і ў верасні 1834 стварае свой першы сур’ёзны крытычны артыкул.
Літаратурная дзейнасць Правіць
Гэты крытычны артыкул «Літаратурныя летуценні. Элегія ў прозе (Литературные мечтания. Элегия в прозе)», ёсць бліскучым аглядам гісторыі расійскай літаратуры і вылучаецца высноваю Бялінскага, што ў сучасных яму расіян «няма літаратуры» ў ягоным разуменні, а ёсць невялікая колькасць пісьменнікаў. Але «прыйдзе час, — асвета разальецца ў Расіі шырокаю плынню, разумовае аблічча народу высветліцца… Але цяпер нам трэба вучэнне!…»
Другі літаратурны агляд Бялінскага (1836) прасякнуты тым жа духам адмаўлення: дастаткова назвы — «Нішто аб нічым, альбо справаздача сп. выдаўцу „Тэлескопа“ за апошняе паўгоддзе расійскай літаратуры». Але з’яўленне аповесцяў Гогаля і вершаў Кальцова ўжо дае крытыку надзею на лепшую будучыню.
У тыя гады Бялінскі знаходзіўся пад уплывам гуртка Станкевіча, дзе ў той час ў бясконцых каментарах і спрэчках вывучалася філасофская сістэма Гегеля і дзе галоўным аратарам быў Міхаіл Аляксандравіч Бакунін.
Пад канец 1839 года Бялінскі пераязджае ў Пецярбург, згадзіўшыся ўзяць на сябе крытычны аддзел у «Айчынных Запісках». З таго часу рэчаіснасць, на якую раней Бялінскі глядзеў праз ідэалістычную прызму, прымушае яго змяніць характар крытыкі — яна становіцца больш грамадскай. «Свабода творчасці лёгка ўзгадняецца са служэннем сучаснасці; для гэтага не трэба сябе прымушаць пісаць на тэмы… трэба толькі быць грамадзянінам, сынам свайго грамадства і сваёй эпохі…»
Апроч штогадовых аглядаў расійскай літаратуры, Бялінскі публікаваў артыкулы пра Дзяржавіна, Лермантава, Майкова, шэраг артыкулаў пра Пушкіна. Здароўе ж ягонае пагаршалася — развіваліся сухоты. Восенню 1845 года ён вытрымаў моцную хваробу, што пагражала жыццю, а напачатку 1846 года пакінуў «Айчынныя Запіскі». Пасля ён стаў супрацоўнікам новага часопіса «Сучаснік» («Современник»). У 1845 годзе ім быў адасланы знакаміты ліст да Гогаля[7], дзе Бялінскі абураецца адыходам раней ухваленага ім Гогаля ад ранейшых пазіцый.
Паездка за мяжу ў 1847 не дала ніякага выніку, і Бялінскі, ціха згасаючы, памёр 26 мая (7 ліпеня) 1848 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак.
Значэнне Правіць
Стаўшы, паводле Вароўскага, «першым разначынцам»[8], Бялінскі, як прадвеснік новага этапу ў расійскім рэвалюцыйна-вызваленчым руху, рыхтаваў для будучыні гэтага руху глебу і надалей быў неаднаразова названы «бацькам расійскай інтэлігенцыі».
Зноскі
- ↑ а б в Белинский, Виссарион Григорьевич // Русский биографический словарь — СПб.: 1908. — Т. 3. — С. 591–648.
- ↑ Морозов П. О. Белинский, Виссарион Григорьевич // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. V. — С. 191–194.
- ↑ а б Белинский Виссарион Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- ↑ «Неистовый Виссарион» из Суоменлинны(недаступная спасылка)
- ↑ [1] Архівавана 21 ліпеня 2013.
- ↑ http://az.lib.ru/b/belinskij_w_g/text_0040.shtml
- ↑ http://dugward.ru/library/belinsky/vorovskiy_vissarion.html