Уладзімір Усеваладавіч Чурыла
Уладзімір Усеваладавіч Чуры́ла (16 снежня 1950, Масква) — беларускі мастак.
Уладзімір Усеваладавіч Чурыла | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1950 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Сяргей Пятровіч Каткоў, Алег Уладзіміравіч Хадыка і Лія Авейсаўна Каджар |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1965 годзе мастацкую студыю пры Палацы піянераў і школьнікаў, у 1976 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў С. Каткова, А. Хадыкі, Л. Каджар, А. Семілетава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года.
Жыве ў г. Мінску.
ТворчасцьПравіць
Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве, мастацкім праектаванні, станковым жывапісе. Аўтар мастацкага афармлення станцый Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» (1979—1984), «Плошча Я. Коласа» (1980—1981), «Пушкінская» (1997); Палаца культуры завода «Оптык» у г. Ліда Гродзенскай вобласці (1985), Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (1990—1996), залаў прыёмаў Дома ўрада Беларусі (1993—1998), рэзідэнцыі пасла Турцыі (1999), салона «Пасольства прыгажосці» (2001) у Мінску; жывапісных кампазіцый «Нацюрморт з хурмой», «Пеўні» (абедзве 2000), серыі «Палескія замалёўкі» (2002) і інш.
ЛітаратураПравіць
- Л. Ф. Салавей. Чурыла Уладзімір Усеваладавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чурыла Уладзімір Усеваладавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.