Га́нна Са́ксэ (лат.: Anna Sakse, у шлюбе А́бзаланэ (лат.: Abzalone); 16 студзеня 1905, хутар Лаўзас, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гулбэнскі край, Латвія — 2 сакавіка 1981, Рыга, ЛатССР, СССР) — латышская пісьменніца. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1946). Народная пісьменніца Латвіі (1965).

Ганна Саксэ
лат.: Anna Sakse
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ганна Саксэ
Дата нараджэння 16 студзеня 1905(1905-01-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1981(1981-03-02)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман, апавяданне, казка
Мова твораў латышская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Сталінская прэмія — 1949
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1975 Ордэн Чырвонай Зоркі  — 1946 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1950 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1955

Біяграфія правіць

Вучылася ў 19251927 гадах у Латвійскім універсітэце ў Рызе. З 1934 года ў нелегальным Аб'яднанні рэвалюцйных пісьменнікаў, мастакоў і журналістаў. Друкавалася з 1927 года.

Творчасць правіць

Раман «Працоўнае племя» (1941) пра жыццё латышскай вёскі з 1870-х гг. да рэвалюцыі 1905—1907. Раман «На гару» (кнігі 1—2, 1948, Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра аднаўленне латышскай вёскі пасля Вялікай Айчыннай вайны і першыя крокі калектывізацыі, раман «Іскры сярод ночы» (ч. 1—2, 19511957) пра жыццё інтэлігенцыі даваеннай Латвіі. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Вяртанне да жыцця» (1945), «Рэзкі акорд» (1946), зборнікаў казак «Каваль шчасця» (1960), «Кароль Пік» (1962), «Казкі пра кветкі» (1966), твораў для дзяцей, нарысаў.

Пераклад правіць

На беларускую мову некаторыя творы Саксэ пераклалі А. Васілевіч, У. Васілевіч, В. Рабкевіч.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць

Беларускія пераклады правіць

у кнігах:

  • Латышскія апавяданні. Мн., 1956;
  • Сучасныя латышскія апавяданні. Мн., 1978;
  • Песня Даўгавы. Мн., 1986;

Спасылкі правіць