Гарадзельская унія

(Пасля перасылкі з Гарадзельская унія 1413 года)

Гарадзе́льская унія — саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, аформлены прадстаўнікамі абодвух бакоў на сумесным з’ездзе (сойме) 2 кастрычніка 1413 года ў Гарадле[pl] на Бугу (цяпер вёска ў Грубяшоўскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы).[1]

З’езд сабраўся пасля польска-вялікалітоўскай перамогі ў Вялікай вайне 1409—1411 гадоў і замацаваў адносіны дзвюх дзяржаў у новых палітыка-стратэгічных умовах. Вынікі з’езда замацавалі трыма актамі. Першы акту выдадзены ад імя 47 польскіх паноў, які прынялі літоўскія баярскія роды ў гербавыя брацтвы і дазволілі ім карыстацца сваімі гербамі. Другі -- ад імя літоўскіх баяр, зафіксаваў прыняцце імі польскіх гербаў, а таксама абавязацельствы бакоў не выбіраць уладара сваёй дзяржавы без згоды другога боку. Трэці — Гарадзельскі прывілей караля Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя Вітаўта.[1]

Польскіх паноў

правіць

Арыгінал да Другой сусветнай вайны захоўваўся ў Нясвіжскім архіве Радзівілаў пад № 176. Перагамен, 73 × 27 + 9 см. Пазнейшая гісторыя дакумента не вядома.[2]

Літоўскіх баяр

правіць

Арыгінал BKsCz. Perg. 301. Пергамін, 52 × 34 + 11 см.[2]

Гарадзельскі прывілей

правіць

Арыгінал асобніка Каралеўства Польскага -- BKsCz. Perg. 300. Пергамін, 65 × 37 + 11, 5 см. На дакуменце захаваліся дзве маестатавыя пячаткі — караля польскага Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта.[2]

Арыгінал асобніка Вялікага Княства Літоўскага захоўваўся ў дзяржаўным архіве, з XVI ст. — у архіве князёў Радзівілаў. Загінуў падчас Другой сусветнай вайны ў Варшаве.[2]

Выдадзены 2 кастрычніка 1413 года ад імя караля польскага і вярхоўнага князя літоўскага Уладзіслава Ягайлы i вялікага князя літоўскага Вiтаўта. Напiсаны лацінскай мовай. Сведкамі-гарантамі выступілі архіепіскапы і епіскапы Кароны і Княства, шматлікія польскія ўраднікі.[2]

Дакумент абвяшчаў інтэграцыю Кароны і Княства на грунце ўмацавання каталіцтва. Канкрэтазавалася палажэнне Крэўскай уніі 1385 года, што да ўключэння Вялікага Княства Літоўскага ў склад Каралеўства Польскага. Касцёлам і каталіцкаму кліру Княства надаваліся правы на ўзор касцёлаў і кліру ў Кароне. Панам і баярам Княства, толькі католікам, якія атрымалі гербы ад польскіх паноў, пацверджана права на вольнае распараджэнне родавымі маёнткамі, а таксама маёнткамі, атрыманымі ад вярхоўнай улады (са згоды вялікага князя), на атрыманне і перадачу маёнткаў у спадчыну, на запіс жонцы вена, забяспечанага на маёнтках. Прывілей дазваляў літоўскім панам і баярам выдаваць дачок замуж толькі за католікаў, каб выключыць пераход маёнткаў у рукі праваслаўных. Пацверджаны абавязак паноў і баяр да ваеннай службы, сплаты падаткаў на рамонт і будаўніцтва дзяржаўных замкаў, падтрыманне ваенных дарог.[2]

Прывілей абавязваў паноў і баяр Княства захоўваць вернасць Ягайле і Вітаўту і іх нашчадкам. Вызначалася, што пасля смерці Вітаўта паны і баяры Княства могуць выбіраць новага вялікага князя літоўскага толькі са згоды караля польскага і польскіх паноў і наадварот, пасля смерці Ягайлы без спадчыннікаў — выбары новага польскага караля павінны быць са згоды паноў і баяр Княства. Такім чынам, вызначаліся роўнапраўныя адносіны Кароны і Княства ў межах саюза. Прадугледжвалася правядзенне супольных соймаў Кароны і Княства ў Любліне, Парчаве і іншых месцах. На ўзор Каралеўства Польскага ўводзіліся ўрады ваяводы віленскага, кашталяна віленскага, ваяводы троцкага, кашталяна троцкага, вызначаўся парадак, што гэтыя ўрады змогуць атрымаць толькі католікі.[2]

У прывілеі пададзены спіс літоўскі баяр, якія прынялі гербы ад польскіх паноў.[2]

Прынятыя гербы

правіць
Герб Адаптавальнікі

(польскія арыстакраты)

Адаптаваныя

(літоўскія баяры)

Асоба, якая прыклала пячатку да акту Кр.
  Абданк Пётр з Відавы[pl], Якуб з Рагозьна[pl] Ян Гаштольд Якуб з Рагозьна[pl] [3]
  Багорыя імаверна, Марэк з Накола Вісігін[pl] імаверна, Марэк з Накола, надпіс на пячатцы блага чытаецца [4]
  Быхава[pl] няма звестак для вызначэння Манстольд[pl] пячатка не захавалася да часу Уладзіслава Сямковіча [4]
  Цёлак[pl] Станіслаў з Бжэсця Ян Эвілд Станіслаў з Бжэсця [5]
  Дэмбна[pl] Дабяслаў з Алясніцы[pl] Войцех Карэйва[pl] Дабяслаў з Алясніцы[pl] [6]
  Даліва Мацей Кот, Януш Фурман, Пётр з Фалькова Пётр Начка Пётр з Фалькова [4]
  Даленга няма звестак для вызначэння Манствілд[pl] нечытэльны надпіс на пячатцы [4]
  Дрыя[pl] Януш з Тулішкава[pl] Мікалай Таўтыгерд[pl] Януш з Тулішкава[pl] [6]
  Дзялоша[pl] няма звестак для вызначэння Пётр Валчко[pl] пячатка не захавалася да часу Уладзіслава Сямковіча [7]
  Гералт[pl] Мікалай з Гажкова Сургут[pl] Мікалай з Гажкова [5]
  Гадземба[pl] Анджэй з Любранца, Aнджэй (пробашч влоцлаўскі) Станіслаў Бутаўтавіч[pl] Анджэй (пробашч влоцлаўскі) [5]
  Грыф няма звестак для вызначэння Бутаўт[pl] Бутаўт[pl] [7]
  Гжымала[pl] Дамарат з Кабылян[pl] Ян Рымвідавіч[pl] пячатка не захавалася да часу Уладзіслава Сямковіча [5]
  Яніна[pl] Мацей Яніна[pl], Пётр Тур, Мікалай з Сухадолу Войсім[pl] Мікалай з Сухадолу [4]
  Ястрабец Войцех Ястрабец[pl], Марцін з Любеніцы Ян Няміра Войцех Ястрабец[pl] [8]
  Яліта[pl] Клеменс з Мокрска[pl], Фларыян з Карытніцы[pl] Гердут[pl] Фларыян з Карытніцы[pl] [5]
  Корчак няма звестак для вызначэння Чупа[pl] нечытэльны надпіс на пячатцы [5]
  Марскі Кот няма звестак для вызначэння Войшнар[pl] Войшнар[pl] [7]
  Ляліва Ян з Тарнова[pl], Ядвіга з Ляжэніц[pl] Войцех Манівід Ядвіга з Ляжэніц[pl] [9]
  Ліс Крысцін з Козіхглаў[pl] Ян Сунігайла Ян Сунігайла [8]
  Лебедзь імаверна, Дэрслаў са Скжынна Андрэй Галігунт блага чытэльны надпіс на пячатцы, прачытаны як «sigillum Derslai», імаверна, вядзецца пра Дэрслава са Скжынна [6]
  Лодзя[pl] Мосціц са Стэнчава[pl] Мічус[pl] Мічус[pl] [5]
  Налэнч Сандзівой з Астрарога[pl], Мікалай з Чарнкова (ён жа Мікалай з Члопы) Качан[pl] Сандзівой з Астрарога[pl] [5]
  Навіна Мікалай з Сэпна (або Сэмпна) Мікалай Бейнар[pl] Мікалай з Сэпна (або Сэмпна) [7]
  Адрованж Ян са Шчакоцін[pl] Вышагерд[pl] Ян са Шчакоцін[pl] [6]
  Агоньчык[pl] Войцех з Касцёла[pl], Мікалай з Тачэва[pl] Юрый Сангаў[pl] Мікалай з Тачэва[pl] [7]
  Окша Мікалай са Стжэльц, Клеменс са Стжэльц[pl] Ян Мінімунд[pl] Клеменс са Стжэльц[pl] [4]
  Асорыя[pl] Мікалай з Карабевіц Твербуд[pl] Мікалай з Карабевіц [4]
  Пежхала[pl] Пётр з Улашчова, Генрык з Радаміна Даўкша[pl] Генрык з Радаміна [7]
  Побуг Якуб з Каняцполя[pl] і, імаверна, Пётр з Папова Рала[pl] блага чытэльны надпіс на пячатцы, прачытаны як належная да «Piotra z Popowa» [7]
  Помян Ян Пэлля[pl] Станіслаў Сак Станіслаў Сак [4]
  Порай Мікалай з Міхалова[pl], Яка Мікалай Білімін[pl] надпіс на пячатцы страчаны [6]
  Паўкозіц[pl] Ян з Жэшава[pl], Ян Лігенза[pl], Міхал з Багумілавіц, Ян з Багумілавіц, Павел з Багумілавіц, Марцін з Врацімавіц Валчко Кульва[pl] Ян з Багумілавіц [7]
  Равіч Крысцін з Астрова, Грот з Янкавіц Міхал Мінгайла пячатка не захавалася да часу Уладзіслава Сямковіча [8]
  Роля Ян з Ланкочына, Мікалай Даўгел[pl] пашкоджаны надпіс на пячатцы, адчынатана толькі імя «Мікалай». [7]
  Суліма[pl] Станіслаў з Клімантава[pl] Радывіл[pl] Станіслаў з Клімантава[pl] [5]
  Сыракомля Якуб з Курдванава[pl] Якуб Мінігайла[pl] блага чытэльны надпіс на пячатцы [7]
  Шранява Ян з Ланьцухова Ядат[pl] Ян з Ланьцухова [7]
  Свінка[pl] няма звестак для вызначэння Андрэй Даўкантавіч[pl] блага чытэльны надпіс на пячатцы [4]
  Топач няма звестак для вызначэння Гетаўт[pl] Гетаўт[pl] [7]
  Сякера Мацей з Вансаша[pl] Ян Бутрым[pl] Ян Бутрым[pl] [6]
  Трубы Мікалай Тромба[pl] Крысцін Осцік Крысцін Осцік [6]
  Тжаска[pl] няма звестак для вызначэння Вайдыла[pl] пячатка не захавалася да часу Уладзіслава Сямковіча [5]
  Вадвіч Ян Менжык з Дамбровы[pl] Пётр Мантыгерд Ян Менжык з Дамбровы[pl] [6]
  Вонж[pl] няма звестак для вызначэння Канчан[pl] пячатка не захавалася да часу Уладзіслава Сямковіча [5]
  Задора Збігнеў з Бжэзя[pl] Ян Яўнут Ян Яўнут [8]
  Зарэмба[pl] Ян з Крулікава, Марцін з Каліновай Гінет[pl] Марцін з Каліновай [7]

Уладзіслаў Сямковіч згадвае яшчэ аднаго баярына, які прыклаў пячатку да акту Гарадзельскай уніі, імя яго добра чытаецца, але ва ўладальніцкім тытуле толькі некалькі разборлівых літар. Яго герб — на тарчы "літара S, нахіленая направа, з крыжам наверсе". На думку Сямковіча, гэта не можа быць герб "Шранява", бо пячатку са "Шранявай" прыклаў да актаў нейкі Ян з Гродзіны і яна захавалася на дакуменце ў добрым стане. Сямковіч думае, што на пячатцы баярына герб "Быліна", вядомы па пячатках і апісаннях канца XIV — пачатку XV ст. як "S з крыжам". Аднак, роды гербу "Быліна" ў Гарадзельскіх актах сярод адаптавальнікаў не згаданы. Развязаннем праблемы можа быць завяршэнне спісу родаў у акце словам etc., што можна разумець як большую колькасць родаў адаптавальнікаў.

Ацэнкі

правіць

Перамога ў Вялікай вайне з Тэўтонскім ордэнам была замацавана Торунскім мірным дагаворам у 1411 годзе, але не ліквідавала пагрозы з боку Ордэна для Кароны і Княства. Торунскі дагавор быў кампрамісам, які не задавальняў ні адзін з бакоў, а новы вялікі магістр Генрых Плаўэн энергічна ўзяўся за аднаўленне моцы Ордэна, што значыла магчымасць новай вайны. У такой сітуацыі Ягайла і Вітаўт вырашылі замацаваць свой саюз, але пры гэтым Вітаўт імкнуўся ўнікнуць ад Польшчы.

На думку Эдвардаса Гудавічуса, у параўнанні з невыразным паняццем «злучэнне (прымыканне)» ў Крэўскі акце, «далучэнне» ў Гарадзельскім акце значыла відавочнае падпарадкаванне Княства, а для вышэйшай арыстакратыі каталіцкага веравызнання, якая толькі пачала палітычна сябе праяўляць, гэта значыла ўключэнне ў польскія саслоўныя інстытуты.[10]

Паводле артыкулаў уніі, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайла; частка вотчынных правоў Ягайлы на землі ВКЛ пераходзіла польскай Кароне, а тытул вярхоўнага князя літоўскага рабіўся часткай польскага каралеўскага тытулу. Адначасова ўводзіўся інстытут спадчыннасці стальца і тытула вялікага князя літоўскага, што скасоўвала вызначанае Віленска-Радамскім актам аднаўлення простага ўладарання польскім каралём ВКЛ пасля смерці Вітаўта. Польскія магнаты абвясцілі Вітаўта апекуном малалетняй дачкі Ягайла. Вітаўт заняў першае месца ў кароннай радзе і другой па значнасці асобай ва ўладнай сістэме злучанай дзяржавы.

Права займаць вышэйшыя ўрады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах, а таксама прывілеі, гарантаваныя Гарадзельскай уніяю, датычылі толькі каталіцкай арыстакратыі, якая прыхільна паставілася да уніі. Выразны пракаталіцкі характар уніі вынікаў з імкнення вялікага князя Вітаўта здабыць падтрымку Свяшчэннай Рымскай імперыі і такім чынам пазбавіць Тэўтонскі ордэн так званай хрысціянска-асветніцкай місіі — галоўнага аргументу экспансію на ўсход.

Праваслаўныя князі і баяры з Полацкага, Віцебскага, Смаленскага і іншых княстваў не ўдзельнічалі ў з’ездзе ў Гародлі, акты уніі іх не датычылі, а згаданыя княствы ў межах ВКЛ захоўвалі шырокую аўтаномію.

Гарадзельская унія зрабіла каталіцтва прывілеяваным веравызнаннем, што абвастрыла ўнутраную сітуацыю ў ВКЛ. Нягледзячы, што забароны праваслаўным займаць вышэйшыя ўрады ў Віленскім і Троцкім ваяводствах трымалася не заўсёды, гэта стала магчымай падставай для дыскрымінацыі.

Меў на мэце ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму ў Княстве. У прывілеі канстатавалася, што з прыняццем каталіцтва Княства «далучаецца, злучаецца, уключаецца, перадаецца» Польскаму Каралеўству. Усе касцёлы і каталіцкі клір забяспечваюцца ўсімі правамі і свабодамі згодна са звычаямі Польскага Каралеўства. Паны, шляхта і баяры Княства, якія прымуць каталіцкую веру і атрымаюць гербы, могуць карыстацца прывілеямі і пажалаваннямі, як і польскія паны і шляхта, пацвярджаліся іх правы на свабоднае распараджэнне сваёй маёмасці і атрымання спадчыны. Гарантаваліся правы жанчын на валоданне ўласных маёнткаў. Паны і шляхта ВКЛ павінны былі захоўваць вернасць і пастаянасць каралю Ягайлу і вялікаму князю Вітаўту. Гарадзельскі прывілей прадугледжваў стварэння Віленскага і Троцкага ваяводстваў, адпаведна і ўрадаў іх ваявод і кашталянаў, а таксама іншых. Асабліва важнае значэнне меў артыкул, якім замацоўвалася, што пасля смерці Вітаўта паны і шляхта ВКЛ не павінны выбіраць сабе новага князя без згоды Ягайлы і польскіх паноў, а тыя пасля смерці Ягайлы не павінны выбіраць новага караля без згоды Вітаўта, паноў і шляхты ВКЛ. Гэты артыкул, які ўпершыню заканадаўча замацоўваў выбранне вялікага князя, супярэчыў і абвяргаў першы артыкул, у якім пацвярджалася зліццё ВКЛ і Польшчы, бо калі выбіраўся асобны князь, то захоўвалася самастойнасць дзяржавы. А канстатацыя факта, што караля Польшчы павінны былі выбіраць са згоды Вітаўта і шляхты, сведчыць аб раўнапраўным становішчы абедзвюх дзяржаў.

Прывілей прадугледжваў магчымасць склікання агульных соймаў феадалаў Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства. Сцвярджэнне, што ўсе некатолікі, у асноўным праваслаўныя (а яны складалі большасць насельніцтва княства), не павінны былі дапускацца на дзяржаўныя пасады і засядаць у панскай радзе, мела ідэалагічны, а не практычны характар, бо большасць мясцовага кіраўніцтва і значная частка паноў-рады належалі да праваслаўнай веры.

Крыніцы

правіць
  1. а б Гарадзельская унія 1413. Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае" -- vkl.by. Праверана 6 красавіка 2025.
  2. а б в г д е ё ж прывілей 1413 (Гарадзельскі прывілей). Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае" - vkl.by. Праверана 6 красавіка 2025.
  3. Semkowicz 1923.
  4. а б в г д е ё ж з Semkowicz 1928.
  5. а б в г д е ё ж з і к Semkowicz 1930.
  6. а б в г д е ё ж Semkowicz 1921.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м Semkowicz 1926.
  8. а б в г Semkowicz 1914.
  9. Semkowicz 1913.
  10. Гудавичюс Э. История Литвы… С. 226.

Літаратура

правіць
  • Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Том I. Перевод Г. И. Ефромова. Москва: Фонд имени И. Д. Сытина, Batrus, 2005. ISBN 5-94953-029-2. — С. 225—229.
  • Władysław Semkowicz O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6, nr 9–10. — Lwów: Towarzystwo Heraldyczne, 1913. — 144 s.
  • Władysław Semkowicz O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 7, nr 1–2. — Lwów–Warszawa: Towarzystwo Heraldyczne, 1914. — 88 s.
  • Władysław Semkowicz [1] // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1920. — Lwów: Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1921. — Vol. V. 137 s.
  • Władysław Semkowicz [2] // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1921—1923. — T. 6.. — Lwów: Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1923. — Vol. VI. — 203 s.
  • Władysław Semkowicz [3] // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1924-1925. — Lwów: Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1926. — Vol. VII. — 271 s.
  • Władysław Semkowicz [4] // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1926-1927. — Kraków: Polskie Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1928. — Vol. VIII. — 230 s.
  • Władysław Semkowicz [5] // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1928-1929. — Kraków: Polskie Towarzystwo Heraldyczne we Lwowie, 1930. — Vol. IX. — 337 s.
  • Stanisław Kutrzeba; Władysław Semkowicz. Akta unji Polski z Litwą, 1385-1791 (польск.). — Kraków: Polska Akademia Umiejętności, 1932.
  • Unia horodelska 1413 / Lidia Korczak (red.). — Kraków: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2014. — ISBN 978-83-233-3841-3.
  • Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskiem w unii horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Warszawa; Lublin; Łódź; Kraków: Nakład Gebethnera i Wolffa, 1914. — S. 393—446;