Драсён земнаводны
Драсён земнаводны[1][2], Вадзяная грэчка[1], Гарэц, Уцэўнік[3][4], Вуцёўнік[1] (Persicaria amphibia) — від кветкавых раслін роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Драсён земнаводны | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Polygonum amphibium
| |||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПаўводная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—150 см з паўзучым галінастым карэнішчам і вузлаватым сцяблом. Лісце падоўжана-ланцэтнае, шчыльнае. Кветкі дробныя, ярка-ружовага колеру, у шчыльных каласах. Плод — арэшак цёмна-карычневага колеру.
Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная[1]. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках[1]. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках[1].
Арэал і экалогія
правіцьВід з’яўляецца родным для большай частцы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах, нізінных балотах. Цвіце ў чэрвені—верасні. Святлолюбівая расліна.
Выкарыстанне
правіцьРозныя часткі гэтай расліны выкарыстоўваліся амерыканскімі індзейцамі ў якасці лекавых сродкаў, а часам і ў якасці ежы. Дубільная расліна[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 101. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
Літаратура
правіць- Вадзяная грэчка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 392—393. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Горец земноводный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)