Георгій Пятровіч Ісакаў

Гео́ргій Пятро́віч Іса́каў (29 студзеня (11 лютага) 1896 года, вёска Вялікая Крушынаўка, цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці — 4 лютага 1961, Рыга) — камандзір 68-й гвардзейскай дывізіі 40-й арміі Варонежскага фронта, гвардыі генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.

Георгій Пятровіч Ісакаў
Дата нараджэння 30 студзеня (11 лютага) 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1961(1961-02-04) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Прыналежнасць Сцяг СССР
Род войскаў пяхота
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У Чырвонай Арміі ў 1918—1922 гадах і з 1940 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1922—1940 гадах на савецкай і прафсаюзнай рабоце ў Гомельскай вобласці і ў сталіцы Беларусі — Мінску.

У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У баях Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года.

9 кастрычніка 1942 года палкоўнік Г. П. Ісакаў прызначаны камандзірам 96-й стралковай дывізіі (21-я армія, Данскі фронт), байцы якой асабліва вызначыліся ў ходзе аперацыі «Кальцо» — па знішчэнні акружанай групоўкі ворага ў раёне Сталінграда. За баявыя заслугі, мужнасць і гераізм асабістага састава 96-й стралковай дывізіі ў Сталінградскай бітве, 6 студзеня 1943 года яна была пераўтворана 68-ю гвардзейскую стралковую дывізію.

Пастанаўленнем Савета Народных Камісараў Саюза ССР ад 22 студзеня 1943 года палкоўніку Г. П. Ісакаву нададзена воінскае званне «генерал-маёр».

68-я гвардзейская стралковая дывізія (40-я армія, Варонежскі фронт) пад камандаваннем генерал-маёра Г. П. Ісакава у верасні 1943 года падчас фарсіравання ракі Дняпро на поўдзень ад Кіева захапіла і стойка ўтрымлівала плацдарм.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 кастрычніка 1943 года за ўмелае камандаванне стралковай дывізіяй, мужнасць і гераізм, паказаныя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, генерал-маёру Ісакаву Георгію Пятровічу нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна леніна і медаля «Залатая зорка» (№ 1244).

У 1943 годзе скончыў паскораны курс Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба, а 7 снежня 1944 года быў прызначаны камандзірам 18-й гвардзейскай стралковай дывізіі.

На заключным этапе вайны, з 23 красавіка 1945 года, Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр Ісакаў — камандзір 16-й гвардзейскай стралковай Карачэўскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэна Суворава 2-й ступені дывізіі (36-ы гварджейскі стралковы Нёманскі Чырванасцяжны корпус, 11-я гвардзейская армія, 3-і Беларускі фронт).

Пасля вайны працягваў службу ў арміі. Быў начальнікам ваенных кафедр Тартускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Эстонскай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1955 года генерал-маёр Г. П. Ісакаў — у запасе.

Жыў у сталіцы Латвіі — горадзе Рыга. Пахаваны на могілках Райніса ў Рызе.

Быў таксама ўзнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга (3.11.1944; 25.04.1945), ордэнамі Суворава 2-й ступені (08.02.1943), Чырвонай Зоркі (13.06.1952), медалем «За баявыя заслугі» (13.06.1952), іншымі медалямі.

У горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці на Алее Герояў у Піянерскім парке ўсталяваны памятны знак Г. П. Ісакаву.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Георгій Пятровіч Ісакаў на сайце «Героі краіны»
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.