Гораждзе

горад у Босніі і Герцагавіны
(Пасля перасылкі з Горад Гораждзе)

Го́раждзе[1] (басн.: Goražde) — горад, цэнтр аднайменнай абшчыны ў Босніі і Герцагавіне з насельніцтвам 30624 жыхароў. Размешчаны на рацэ Дрыне і з'яўляецца самым усходнім пунктам баснійска-харвацкай федэрацыі ўнутры Босніі і Герцагавіны. Адлегласць да Сараева, размешчанага на паўночны захад ад горада, складае 45 км. Горад на 90 % належыць баснійцам.

Гораждзе
басн.: Goražde
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 5,67 км²
Вышыня цэнтра
345 м
Насельніцтва
  • 12 512 чал. (2013)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
7300
Афіцыйны сайт
Гораждзе на карце Босніі і Герцагавіны
Гораждзе (Боснія і Герцагавіна)
Гораждзе
Гораждзе (Боснія і Герцагавіна)
Гораждзе
Размяшчэнне Гораждзе на карце краіны

Гісторыя правіць

Упершыню Гораждзе быў згаданы ў перыяд паміж 1379 і 1404 гадамі. З 1423 па 1878 гады знаходзіўся пад уладай Асманскай імперыі. У 1878 — 1918 гадах належаў Аўстра-Венгрыі. У Баснійскай вайне 19921995 гадоў, за горад ішлі цяжкія баі паміж сербамі і баснійцамі. У 1993 быў абвешчаны зонай пад абаронай ААН. Паводле Дэйтанскага пагаднення горад быў уключаны ў баснійска-харвацкую федэрацыі. З тых часоў ён з'яўляецца амаль анклавам, злучаным з астатняй тэрыторый федэрацыі тонкай палоскай зямлі.

Эканоміка правіць

У горадзе развіты цэментавая і хімічная прамысловасці.

Цікавыя факты правіць

Адна з вуліц Гораждзя названа ў гонар Джахара Дудаева.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Напісанне Гораждзе ў адпаведнасці з картай да арт. Чарнагорыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  2. https://www.gera.de/sixcms/detail.php?id=17946

Спасылкі правіць