Груд[1] (трансліт.: Hrud, руск.: Груд) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Вёска
Груд
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
14 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Груд на карце Беларусі ±
Груд (Беларусь)
Груд
Груд (Мінская вобласць)
Груд

Гісторыя Правіць

Пад уладай Расійскай імперыі Правіць

У пачатку 19 ст. у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.

Упамінаецца ў 1816 г. пры пераліку населеных пунктах Дрычанскага праваслаўнага прыходу.

Найноўшы час Правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 г. створаны калгас "Новый Груд".

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].

Насельніцтва Правіць

  • 1816 — 5 двароў, 30 жыхароў.
  • 1926 — 18 двароў, 104 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 9 двароў, 14 жыхароў.

Вядомыя асобы Правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура Правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі Правіць