Грыпсхольм
Грыпсхольм (шведск.: Gripsholms slott) — замак у Марыефрэдзе (Швецыя), размешчаны на востраве на возеры Меларэн.
замак | |
Грыпсхольмскі замак | |
---|---|
Gripsholms slott | |
![]() Грыпсхольмскі замак | |
59°15′22″ пн. ш. 17°13′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | Адраджэнне |
Будаўнік | Хенрык фон Кёлен |
Архітэктар | Henrik von Cöllen[d], Fredrik Nussdorffer[d] і Erik Palmstedt[d] |
Заснавальнік | Густаў I Васа |
Дата заснавання | 1537 |
Будаўніцтва | 1537—1709 гады |
Сайт | royalpalaces.se/e…(англ.) |
![]() |
Сваю назву замак атрымаў ад імя рыцара Бо Ёнсана Грыпа (швед. Bo Jonsson Grip), які заклаў яго каля 1380 года. Бо Ёнсан Грып, прадстаўнік самай старажытнай арыстакратычнай сям'і ў Швецыі, служыў каралю Магнусу Эрыксану ў якасці дзяржаўнага канцлера і быў вельмі ўплывовым чалавекам, таму што кароль пастаянна пазычыў у яго грошы. Калі прыходзіў час расплачвацца, кароль плаціў зямлёй. Так Бо Ёнсан Грып атрымаў больш за палову зямлі ў Швецыі. Пасля паспяховага дзяржаўнага перавароту пры падтрымцы ўсемагутнага канцлера новы кароль Альбрэхт Мекленбургскі ўзышоў на шведскі трон. Пры новым каралі ўлада і багацце землеўладальніка атрымалі беспрэцэдэнтныя магчымасці. У 1386 годзе Бо Ёнсан Грып памёр, і вайна за яго спадчыну працягвалася тры гады.
Гэтыя разлады не закранулі Грыпсхольм. У 1386 г. замак апусцеў і пачаў паступова руйнавацца. Прадстаўнік старажытнай шведскай арыстакратычнай сям'і Стэн Стурэ-старэйшы набыў Грыпсхольм у казны ў 1472 годзе. Пазней ён перадаў замак у якасці падарунка манахам-картэзіянам, якія заснавалі манастыр Найсвяцейшай Панны Марыі ў Грыпсхольме.
6 чэрвеня 1523 г. Густаў I Ваза быў абраны каралём Швецыі. Густаў I прыйшоў да ўлады пасля крывавай вызваленчай вайны супраць датчан на чале з каралём Крысціянам II. Новы выладар атрымаў амаль пустую дзяржаўную казну і тэрмінова трэба было шукаць шляхі яе папаўнення. Адной з крыніц папаўнення казны стала моцная і багатая каталіцкая царква Швецыі. Густаў Ваза, каб атрымаць доступ да яе багаццяў, вырашыў рэфармаваць царкву, стаўшы яе кіраўніком. Каталіцызм быў забаронены, манастыры зачыненыя. Таму картэзіянскі манастыр у Марыфрыдзе патрапіў у рукі дзяржавы. На руінах Грыпсхольма пачалося будаўніцтва новага замка.
Ён быў пабудаваны ў 1537-45 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Хенрыка фон Кёліна. Крэпасць павінна была стаць часткай абарончай структуры Швецыі супраць Даніі, а ў чатырох круглых вежах усталяваны гарматы для абароны ўласнай гавані. У замку кароль захаваў сваю калекцыю карцін, якая пазней была дастаўлена ў Каралеўскі палац у Стакгольме і ў 1886 годзе стала асновай будучага Нацыянальнага музея Швецыі. Насуперак чаканням, у мэтах абароны замак не выкарыстоўваўся, але стаў месцам пазбаўлення волі.
Эрык XIV, які стаў каралём пасля смерці бацькі Густава I, уступіў у канфлікт са сваім малодшым братам Юханам. Юхан, незадаволены палітыкай брата, наладзіў стасункі з Жыгімонтам Аўгустам, каралём варожай Рэчы Паспалітай, ажаніўся з яго сястрой Кацярынай Ягелонкай і пазычыў яму буйную суму грошай, у заклад якой атрымаў сем замкаў у Лівоніі. Шведскі рыксдаг абвінаваціў Юхана ў здрадзе і ў 1563 годзе прысудзіў да смерці — герцаг быў схоплены войскамі Эрыка і пасаджаны ў замак Грыпсхольм. Зняволенне, даволі мяккае, добраахвотна падзяліла з ім Кацярына. Значную частку свайго зняволення Юхан прысвячаў багаслоўскім заняткам, асабліва чытанню твораў Айцоў Царквы.
У зняволенні ў замку Грыпсхольм Кацярына Ягелонка нарадзіла сына Жыгімонта, будучага караля Польшчы і Швецыі. Пасля выхаду з турмы і ў выніку паспяховага перавароту Юхан ўзышоў на трон, а Эрык XIV быў зняволены, а замак Грыпсхольм быў адным з месцам яго ўтрымання з 1571 па 1573 год.
Барацьба за трон не скончылася. Малодшы сын Густава Вазы, вядомы як герцаг Карл, захапіў трон і стаў каралём Карлам IX. У часы яго кіравання (1604-1611) была ажыццёўлена паэтапная перабудова замка. У прыватнасці, быў пабудаваны каралеўскі паверх з залай прыёмаў, флігель Карла IX у прадзамкавым умацаванні і спальня герцага Карла, якая дайшла да нашых дзён практычна ў першапачатковым выглядзе.
Пасля смерці Карла X Густава (1654-1660) замак у якасці леннага ўладання належаў яго ўдаве Хедвізе Элеаноры. Пры ёй у замку былі праведзены новыя працы, падчас якіх, апроч іншага, быў збудаваны так званы флігель Каралевы. У 1708-1709 гадах былі перабудаваны верхнія паверхі замка.
Пасля 1715 года Грыпсхольмскі замак на некаторы час перастаў выкарыстоўвацца ў якасці каралеўскай рэзідэнцыі. Некаторыя яго памяшканні ў гэты перыяд былі адведзены пад турму, аднак у часы кіравання Густава III (1771-1792) ён ізноў перажыў росквіт. Тым часам былі пабудаваны будынкі для прыдворных і Грыпсхольмскі замкавы тэатр. У 1773 годзе каралева Сафія Магдалена арганізавала ў замку невялікі тэатр, а ў 1781 архітэктару Эрыку Пальмстэту было даручана ператварыць яго ў паўнавартасны прыдворны тэатр. Праз год ён быў гатовы. У ім была ўладкована новая сцэна з тэатральнымі механізмамі для змены дэкарацый.
У 1809 годзе ў Грыпсхольмскім замку падпісаў адрачэнне ад прастола кароль Густаў IV Адольф.
Заснаванае ў 1889 годзе Грыпсхальмскае таварыства ў 1891-1899 гадах правяло паэтапную рэканструкцыю замка па чарцяжах архітэктара Фрэдрыка Лільеквіста. Яе мэтай было вызваленне замка ад архітэктурных напластаванняў XVII і XVIII стагоддзяў і вяртанне яму рэнесанснага выгляду. Пры рэалізацыі гэтага спрэчнага рашэння да каралеўскіх пакояў быў надбудаваны трэці паверх. Перабудова падверглася рэзкай крытыцы, у тым ліку і пісьменніка Вернера фон Хейдэнстама.
У наш час у замку размяшчаецца музей, часткай якога з'яўляецца і Шведская дзяржаўная партрэтная галерэя з яе 1400 партрэтамі выбітных шведскіх дзеячаў.
ЛітаратураПравіць
- Eriksson, Eva Den moderna stadens födelse: svensk arkitektur 1890-1920 (Ordfront, Stockholm: 1990) ISBN 91-7324-322-1
- Strömbom, Sixten Gripsholm: slottet och dess samlingar 1537-1937 (Nordisk rotogravyr, Stockholm: 1937)
- Tucholsky, Kurt "Schloss Gripsholm"
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Грыпсхольм
- Сайт Дзяржаўнага кіравання нерухомасці (швед.)
- Грипсгольм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Monuments database — 2017.