Сяргей Іванавіч Грыцавец
(Пасля перасылкі з Грыцавец)
Сяргей Іванавіч Грыцавец (6 (19) ліпеня 1909, Бараўцы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 16 верасня 1939) — двойчы Герой Савецкага Саюза (22.8. і 29.8.1939).
Сяргей Іванавіч Грыцавец | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 (19) ліпеня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1939[1] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1931—1939 |
Званне | |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Баі на Халхін-Голе, 1939 |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія правіць
Скончыў Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў (1932), школу паветраннага бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (збіў больш за 30 самалётаў), у 1939 годзе на рацэ Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). Загінуў у авіякатастрофе каля пасёлка Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна яму пастаўлены помнікі.
Зноскі
- ↑ Sergei Ivanovich Gritsevets // TracesOfWar
- ↑ http://aircraft-museum.ucoz.ru/index/gricevec/0-90
- ↑ https://www.orshanka.by/?p=83240
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі правіць
- Сяргей Іванавіч Грыцавец на сайце «Героі краіны»